wd wp Пошук:

Леанід Сямёнавіч Корнеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корнеў. Леанід Сямёнавіч Корнеў (руск.: Леонид Семёнович Корнев, 1915 — 20 кастрычніка 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).

Біяграфія

Л. С. Корнеў нарадзіўся ў вёсцы Спас-Слабада Полацкага павета Віцебскай губерні (зараз у межах Полацка). Атрымаўшы няпоўную сярэднюю адукацыю, з 1932 года працаваў вагонным дэпо ў Полацку. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у эвакуацыі абсталявання ў тыл. Быў эвакуіраваны ў горад Сызрань Куйбышаўскай (зараз Самарскай) вобласці. У сакавіку 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1942 г. быў паранены і пасля лячэння накіраваны ў ваенна-пяхотнае вучылішча, якое скончыў у 1943 годзе. З лютага 1944 г. Л. С. Корнеў зноў у дзеючай арміі. Удзельнічаў у вызваленні Гомельскай вобласці Беларусі, Бабруйскай і Люблін-Брэсцкай аперацыях.

Намеснік камандзіра па палітычнай частцы 2-га стралковага батальёна[1] 130-га гвардзейскага стралковага Чырванасцяжнага палка (44-я гвардзейская стралковая Баранавіцкая Чырванасцяжная дывізія, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы у раёне населеных пунктаў Пул­туск и Се­роцк на рацэ Нараў. 5 верасня 1944 г. ударная група пад камандаваннем Л. Корнева фарсіравала раку Нараў і захапіла плацдарм, разведала брод, зрабіла праходы ў мінным полі і драцяных загародах. Пасля фарсіравання ракі Л. С. Корнеў удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка і расшырэнню Нараўскага плацдарма, у тым ліку, контрнаступлення мотапяхоты праціўніка пры падтрымцы больш за 400 танкаў[1].

20 кастрычніка 1944 г. Л. С. Корнеў быў цяжка паранены і памёр у дывізіённым медсанбаце № 157[2]. Пахаваны ў брацкай магіле на месцы баёў каля населенага пункта Ста­ві­но­га Пул­тускага павета (Мазавецкае ваяводства, Польшча)[1][2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Книга памяти // Корпоративный сайт БелЖД Архівавана 27 кастрычніка 2016. (руск.)
  2. 1 2 Леанід Сямёнавіч Корнеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі