wd wp Пошук:

Леанід Міхайлавіч Сушчэня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сушчэня. Леанід Міхайлавіч Сушчэня (11 лістапада 1929, вёска Малыя Лукі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 19 красавіка 2015, Мінск) — беларускі заолаг, гідрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1972), акадэмік АН СССР (1990), Расійскай АН (1991), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай АН (1994), Літоўскай АН (1995). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі ў 1992—1997 гг.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1956 г. асістэнт кафедры заалогіі беспазваночных біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, з 1959 г. навуковы супрацоўнік Севастопальскай біялагічнай станцыі АН СССР, з 1964 г. загадчык аддзела фізіялогіі Інстытута біялогіі паўднёвых мораў АН УССР. З 1971 г. загадчык Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 г. дырэктар Інстытута заалогіі АН БССР (з 1995 г. ганаровы дырэктар Інстытута), адначасова ў 1979—1992 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992—1997 гг. прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, з 1997 г. саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі, харчаванню, дыханню, росту і балансу энергіі водных беспазваночных, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Даследаваў інтэнсіўнасць фотасінтэзу планктону і размеркаванне ўзважанага арганічнага рэчыва ў трапічнай зоне Атлантычнага акіяна, Міжземным, Карыбскім морах і Рыжскім заліве. Распрацаваў важныя колькасныя аспекты трафалогіі і экалагічнай энергетыкі водных жывёл, устанавіў суадносіны паміж інтэнсіўнасцю метабалізму і ростам ракападобных у розных экалагічных умовах.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Асноўныя працы

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988), Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (1999), Дружбы (1999, Расійская Федэрацыя).

Зноскі

  1. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 247. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. https://news.tut.by/society/445084.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены Акадэміі навук Літвы
Катэгорыя·Супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Заолагі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Замежныя члены Польскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў