wd wp Пошук:

Леанід Вікенцьевіч Лойка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лойка. Леанід Вікенцьевіч Лойка (1 сакавіка 1944, в. Сакаўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 21 кастрычніка 2007) — беларускі гiсторык, выкладчык. Доктар гістарычных навук (2003), прафесар.

Біяграфія

У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, працаваў выкладчыкам і дацэнтам, намеснікам дэкана гістарычнага факультэта.

У 1981 годзе быў накіраваны на працу ў Польшчу. Працаваў дырэктарам Дома савецкай навукі і культуры ў Варшаве, дарадцам пасольства СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы.

Вярнуўшыся на радзіму, у якасці дацэнта, а потым прафесара выкладаў у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1990 года Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання). З 1991 працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры міжнародных адносін, а з 1996 года загадваў кафедрай дыпламатычнай і консульскай службы. З 1993 года ён быў галоўным рэдактарам закрытага ўладамі часопіса «Беларуская мінуўшчына».

Выкладчыцкую і актыўную грамадска-палітычную дзейнасць спалучаў з даследчыцкай і навукова-арганізацыйнай працай. Сферай яго навуковых зацікаўленняў былі грамадска-палітычныя працэсы ў Польшчы[1].

Палітычная дзейнасць

У гады перабудовы ўвайшоў у лік тых партыйных інтэлігентаў, якія спрабавалі давесці да кіраўніцтва КПБ думку аб неабходнасці рэфармавання партыі. Пасля жнівеньскага путчу 1991 года і яго аднадумцы заснавалі Партыю народнай згоды, устаноўчы з’езд якой адбыўся 14 красавіка 1992 года. Паступова левае крыло ПНЗ узяло курс на аб’яднанне з Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой (заснавана 2 сакавіка 1991 годзе). Быў адным з ініцыятараў стварэння ў Беларусі Сацыял-дэмакратычнага саюзу (1995), у які ўвайшлі БСДГ, ПНЗ і Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды. Калі 29 чэрвеня 1996 года БСДГ і ПНЗ аб’ядналіся, увайшоў у Цэнтральны Камітэт і Выканаўчае Бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), узначаліў Праграмную камісію БСДП.

Памяць

У Мінску на факультэце міжнародных адносін БДУ ў гонар прафесара і аднаго з тэарэтыкаў БСДП (НГ) Леаніда Лойкі названа аўдыторыя.

Зноскі

  1. Лойко Леонид Викентьевич

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка