wd wp Пошук:

Беларуская мінуўшчына

«Белару́ская міну́ўшчына» — гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс, заснаваны Камітэтам па архівах і справаводстве, Беларускім інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы і іншымі ўстановамі. Выдаваўся ў 19931998 гадах у Мінску на беларускай мове 4—6 разоў у год[1]. Выйшла 29 нумароў[2]. Дзейнасць выдання была накіравана на праўдзівае і аб’ектыўнае асвятленне гісторыі Беларусі, садзейнічанне рэабілітацыі беларускай мовы, вяртанне з эміграцыі культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, аказанне дапамогі навуковым установам у даследаванні гісторыі, папулярызацыю архіўнай і музейнай справы ў Беларусі[3].

Першым рэдактарам часопіса быў Анатоль Андруховіч, з 1994 года — Леанід Лойка[4]. Меў рубрыкі «Роздум», «Дзяржава», «Звіцязтва», «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Пяроспар», «Беларусіка»[5]. Часопіс публікаваў артыкулы пра гісторыю і дзейнасць дзяржаўнай архіўнай службы і яе ўстаноў, асобных архіваў і збораў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, інтэрв’ю з гісторыкамі, архівістамі і грамадскімі дзеячамі. Змяшчаў навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі Беларусі, сярод якіх матэрыялы агульнагістарычнага характару, артыкулы пра этнагенез беларусаў, раннебеларускую гісторыю і ВКЛ, беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі, падзеі часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, міжваеннага перыяду, Другой сусветнай вайны, пасляваеннага часу. Выданне друкавала матэрыялы па краязнаўстве[2].

Зноскі

  1. Сяргей Жумар. «Беларуская мінуўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 332.
  2. 1 2 Сяргей Жумар. «Беларуская мінуўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 333.
  3. А. П. Минич. Историческая публицистика РБ 90-х годов XX века // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы Республиканской научно-практической конференции. — Гродно: ГрГУ им. Я. Купалы, 2004.
  4. Згадваючы «Мінуўшчыну». Наша Ніва (4 лютага 2005). Праверана 7 мая 2020.
  5. Л. В. Лойка. «Беларуская мінуўшчына» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 414.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гістарычныя часопісы
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1998 годзе
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове