wd wp Пошук:

Ласняк Лёзеля

Ласняк Лёзеля[3] (Liparis loeselii) — кветкавая расліна роду Ласняк (Liparis) сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамастойным, яйкападобна ўздутым каля асновы сцяблом вышынёй 8—20 см. Лісце бліскучае, амаль супраціўнае, прадаўгаватае або эліптычна-ланцэтнае, паступова звужаецца ў кароткія крылатыя чаранкі. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у рэдкай гронцы. Прыкветнікі дробныя, плеўкавыя, яйкападобна-ланцэтныя. Губа эліпсападобная або авальная, звужаная пры аснове, з невялікім паўавальным бугарком. Плод — сухая каробачка, якая растрэскваецца.

Арэал

Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі трапляецца спарадычна (пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях) у асобных лакалітэтах паблізу паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: тарфяныя балоты, балоцістыя лугі, забалочаныя берагі азёр. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі экзэмплярамі.

Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажаецца насеннем, зрэдку вегетатыўна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эпідэндравыя
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўропы