wd wp Пошук:

Ланіўці

Ланіўці[1] (укр.: Ланівці) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Горад знаходзіцца на правым беразе ракі Гарынь ў месцы ўпадзення ў яе рэк Жырак, Бугліўка і Жэрдзь, ля адміністратыўнай мяжы з Хмяльніцкай вобласцю.

Гісторыя

1444 год — першае згадванне паселішча ў пісьмовых крыніцах. У 1793 годзе падчас другога падзелу Рэчы Паспалітай Ланіўці ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі і ў 1795 годзе былі ўключаныя ў склад Крэменецкага павета Валынскай губерні. У гэты час у паселішчы налічвалася 170 дамоў і 650 жыхароў. У 1870 годзе тут налічвалася 623 жыхары і 201 дом, дзейнічалі каталіцкі касцёл, праваслаўная царква і сінагога. У 1874 годзе тут было адкрыта аднакласнае народнае вучылішча. У 1905 годзе ў Ланіўцях налічвалася 1,5 тыс. жыхароў.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны для забеспячэння рускіх войскаў была пабудавана чыгунка, у 1915 годзе — уведзена ў эксплуатацыю аднайменная чыгуначная станцыя. У пачатку студзеня 1918 года ў паселішчы была ўсталяваная савецкая ўлада, але ўжо 20 лютага 1918 года Ланіўці занялі аўстра-венгерскія войскі. У далейшым, падчас Грамадзянскай вайны ўлада некалькі разоў змянялася, але 20 верасня 1920 года Ланіўці занялі польскія войскі. Пасля заканчэння баявых дзеянняў Ланіўці засталіся ў складзе Польшчы.

З 1939 года — у складзе УССР. У студзені 1940 года Ланіўці сталі раённым цэнтрам. У ходзе Другой сусветнай вайны з 3 ліпеня 1941 да 6 сакавіка 1944 года Ланіўці былі акупаваныя нямецкімі войскамі, пасля заканчэння баявых дзеянняў пачалося аднаўленне паселішча.

У 1945 годзе была адкрыта сямігадовая школа, у 1948 годзе — арганізаваны калгас імя Жданава, у 1955—1959 гг. — пабудаваны цукровы завод. У 1956 годзе паселішчу быў прысвоена статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1958 годзе быў пабудаваны цагляны завод, у 1963 годзе — шырокаэкранны кінатэатр на 320 месцаў. У 1989 годзе колькасць насельніцтва складала 9318 чал.

7 мая 2001 года Ланіўці атрымалі статус горада раённага значэння.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Цярнопальскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта