Ланавецкі раён[1] (укр.: Лановецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ланіўці[1] (укр.: Ланівці).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 29929 чалавек, плошча — 632 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 26 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 52 сяла.