wd wp Пошук:

Гарынь

Гары́нь (укр.: Горинь) — рака ва Украіне і Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня ракі складае 659 км, у межах Беларусі — 82 км. Вадазбор — 27,7 тыс. км², у межах Беларусі — 1,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці дасягае 110 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі — 0,1 .

Асноўныя прытокі

Справа: Случ.

Злева: Стубла, Вілія.

На рацэ

Гарады: Ізяслаў, Славута, Нэтэшын, Астрог, Дубровіца, Столін, Давыд-Гарадок.

Пасёлкі: Гошча, Оржыў, Стэпань, Рэчыца.

Агульнае

Пачынаецца ў Цярнопальскай вобласці Украіны на Крамянецкім узвышшы, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне — ў Палескай нізіне, на Беларусі — у Столінскім раёне. Суднаходства пачынаецца на адлегласці 291 км ад вусця. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці.

Даліна ракі трапецападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У ніжняй плыні цячэ праз Пінскія балоты.

Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні вагаецца ў межах 150—200 м.

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Рэкі Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Столінскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Басейн Гарыні