wd wp Пошук:

Кірыл Васілевіч Леановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леановіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Леановіч (нар. 21 красавіка 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

Выхаванец жодзінскага футбола, пачынаў выступаць за дубль мясцовага «Тарпеда-БелАЗ», аднак неўзабаве апынуўся ў структуры мінскага «Дынама». У другой палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Ашмяны-БДУФК», аднак не выратаваў клуб ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[2] і ў сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы-СТІ»[3]. У складзе «Смалявічаў-СТІ» звычайна выхадзіў на замену, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[4]. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[5], аднак у пачатку 2019 года далучыўся да «Ліды» на трывалай аснове. Замацаваўся ў складзе каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[6]. У жодзінскім клубе звычайна зрэдку выхадзіў на замену, выступаў за дубль, шмат прапусціў з-за траўм. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[7]. З чатырма галамі стаў другім бамбардзірам смаргонскай каманды ў сезоне, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[8], а ў лютым 2022 года па заканчэнні кантракта развітаўся і з жодзінскім клубам[9].

У сакавіку 2022 года папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[10]. Прапусціў пачатак сезона 2022 з-за траўмы, а пазней не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[11] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[12].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльТарпеда-БелАЗБеларусь100
2016 (2)Д2Ашмяны-БДУФКБеларусь131
2017Д2Смалявічы-СТІБеларусь181
2018Д2ЛідаБеларусь161
2019Д2ЛідаБеларусь276
2020Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь40
2021 (1)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь41
2021 (2)Д1СмаргоньБеларусь114
2022 (1)Д1НёманБеларусь20

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. http://torpedo-belaz.by/player/leonovich-kirill/
  2. Полузащитник Леонович покинул расположение «Шахтера»
  3. “Смолевичи-СТИ” арендовали Кирилла Леоновича у минского “Динамо” и Александра Демидовича у “Немана”
  4. Полузащитник минского «Динамо» арендован «Лидой»
  5. Гнедько и Горбачев покинули “Лиду”
  6. Леонович стал игроком «Торпедо-БелАЗ»
  7. “Сморгонь” арендовала еще четверых игроков
  8. Семь арендованных игроков покидают “Сморгонь”
  9. Леонович покинул “Торпедо-БелАЗ”
  10. Леонович подписал контракт с “Неманом”
  11. “Неман” расстался с Леоновичем
  12. “Ислочь” подписала контракт с Кириллом Леоновичем
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта