wd wp Пошук:

Кугарчынскі раён

Кугарчы́нскі раён (руск.: Кугарчинский район; башк.: Күгәрсен районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Мракава.

Геаграфія

Кугарчынскі раён мяжуе з Зілаірскім, Зіянчурынскім, Куюргазінскім, Меляузаўскім і Бурзянскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 3372,64 км².

Гісторыя

Кугарчынскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 28649 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (55,1 %), далей ідуць рускія (28,9 %) і татары (13 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных