wd wp Пошук:

Бурзянскі раён

Бурзя́нскі раён (руск.: Бурзянский район; башк.: Бөрйән районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Старасубхангулава.

Геаграфія

Бурзянскі раён мяжуе з Абзялілаўскім, Баймацкім, Зілаірскім, Кугарчынскім, Меляузаўскім, Ішымбайскім і Беларэцкім раёнамі. Плошча раёна складае 4442 км².

Гісторыя

Бурзянскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 16559 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (96,2 %), далей ідуць рускія (2,1 %) і татары (1,3 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Бурзянскі раён
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных