wd wp Пошук:

Куюргазінскі раён

Куюрга́зінскі раён (руск.: Куюргазинский район; башк.: Көйөргәҙе районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ермалаева.

Геаграфія

Куюргазінскі раён мяжуе з Кугарчынскім, Фёдараўскім і Меляузаўскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 2235,42 км².

Гісторыя

Куюргазінскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 23360 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (42,6 %), далей ідуць рускія (32,7 %), татары (14,6 %) і чувашы (7,3 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных