wd wp Пошук:

Зіянчурынскі раён

Зіянчу́рынскі раён (руск.: Зианчуринский район; башк.: Ейәнсура районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ісянгулава.

Геаграфія

Зіянчурынскі раён мяжуе з Зілаірскім, Хайбулінскім і Кугарчынскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 3342,35 км².

Гісторыя

Зіянчурынскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 25582 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (70,6 %), далей ідуць рускія (15,1 %), татары (11,8 %) і чувашы (1 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010
  2. Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных