wd wp Пошук:

ФК Лестэр Сіці

«Лестэр Сіці» (англ.: Leicester City) — англійскі футбольны клуб з горада Лестэр. Чэмпіён Англіі (2016), уладальнік Кубка Англіі (2021) і трохразовы ўладальнік Кубка футбольнай лігі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Кінг Паўэр», які здольны змясціць 32 262 гледача. «Лестэр Сіці» быў заснаваны ў 1884 годзе як «Лестэр Фос», гуляючы на пляцоўцы непадалёк ад Фос Роўд. У 1891 годзе клуб пераехаў на стадыён «Філберт Стрыт», дзе праводзіць хатнія матчы на працягу 111 гадоў[2], перш чым рушыць на суседні стадыён «Уолкерс» у 2002 годзе.

«Лестэр Сіці» быў далучаны да футбольнай лігі ў 1894 годзе. З 1996 па 2002 гады клуб гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля чаго некалькі разоў вяртаўся ў найвышэйшы англійскі дывізіён. У сезоне 2013/14 «Лестэр Сіці» перамог у Чэмпіёншыпе і вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, а праз два гады, па выніках сезона 2015/16, упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Уэльс Бр Дэні Уорд 1993
2 Англія Аб Джэймс Джасцін 1998
3 Бельгія Аб Ваўт Фас 1998
4 Турцыя Аб Чаглар Сёюнджу 1996
5 Англія Аб Раян Бертранд 1989
6 Паўночная Ірландыя Аб Джоні Эванс Капітан каманды 1988
7 Англія ПА Харві Барнс 1997
8 Бельгія ПА Юры Тылеманс 1997
9 Англія Нап Джэймі Вардзі 1987
10 Англія ПА Джэймс Мэдысан 1996
11 Англія ПА Марк Олбрайтан 1989
12 Англія ПА Алекс Смітыс 1990
14 Нігерыя Нап Келечы Іхеанача 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Іспанія Нап Аёзэ Перэс 1993
18 Гана Аб Даніэль Амарці 1994
20 Замбія Нап Патсан Дака 1998
21 Партугалія Аб Рыкарду Перэйра 1993
22 Англія ПА Кірнан Д’юсберы-Хол 1998
23 Данія Аб Янік Вестэргор 1992
24 Сенегал ПА Нампаліс Мендзі 1992
25 Нігерыя ПА Вілфрэд Ндыды 1996
26 Бельгія ПА Дэніс Прат 1994
27 Бельгія Аб Цімаці Кастань 1995
31 Данія Аб Даніэль Іверсен 1997
33 Англія Аб Люк Томас 2001
42 Францыя ПА Бубакары Сумарэ 1999

Зноскі

  1. Thai-based consortium seal Leicester City deal — 2010. Праверана 15 мая 2021.
  2. A History of Filbert Street Архівавана 29 верасня 2011.. Filbertstreet.net

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1884 годзе
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·ФК Лестэр Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі