wd wp Пошук:

ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» (англ.: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Вулверхэмптан, Уэст Мідлендс. Першапачаткова клуб называўся «Сент-Люкс», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Святога Лукі Гары Беркрафт. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзідэнтам клуба з’яўляецца легендарны спявак гурта «Led Zeppelin» — Роберт Плант.

Гісторыя

Канец XIX стагоддзя

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» быў заснаваны ў 1877 годзе над назвай «Сент-Лю» дырэктарам школы Святога Лукі з Блэйкенгола, у гонар якой і атрымаў сваю назву. Пазней клуб яшчэ некалькі разоў змяняў назву, калі, нарэшце, у 1923 годзе не атрымаў сучасную назву, у гонар гораду, які прадстаўляе. У 1888 годзе клуб прыняў удзел у першым сезоне Футбольнай лігі. Заняўшы трэцяе месца, выйшаў ў фінал Кубка Англіі, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстану». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманда гуляе і па сённяшні дзень. А ў 1893 годзе клуб атрымаў свой першы трафей, у фінале кубка Англіі быў пераможаны «Эвертан».

Пачатак XX стагоддзя

У далейшым у клуба пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе і зусім пакінула вышэйшы дывізіён англійскага футбола. Доўгі час «ваўкі» выступалі не лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой ​​другі Кубак Англіі. У 1923 годзе «Вулверхэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо ў наступным сезоне «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клубу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў вышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Вулверхэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве і паступова стаў адным з лепшых клубаў Англіі. У 1939 годзе клуб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Англіі, але прайграў «Портсмуту» з лікам 4:1.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Партугалія Бр Жазэ Са 1993
3 Францыя Аб Раян Аіт-Нуры 2001
4 Ірландыя Аб Нейтан Колінз 2001
6 Малі ПА Бубакар Траарэ 2001
7 Партугалія Нап Педру Нету 2000
8 Партугалія ПА Рубен Невіш Капітан каманды 1997
9 Мексіка Нап Рауль Хіменес 1991
10 Партугалія Нап Даніел Падэнсі 1995
11 Рэспубліка Карэя Нап Хван Хі Чхан 1996
13 Чарнагорыя Бр Мація Саркіч 1997
14 Калумбія Аб Ерсан Маскера 2001
17 Партугалія Нап Гансалу Гедыш 1996
18 Аўстрыя Нап Саша Калайджыч 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Іспанія Аб Хоні Кастра 1994
20 Партугалія Нап Шыкінью 2000
22 Партугалія Аб Нелсан Семеду 1993
23 Англія Аб Макс Кілман 1997
24 Партугалія Аб Тоты Гоміс 1999
25 Ірландыя ПА Конар Ронан 1998
27 Партугалія ПА Матэус Нуніс 1998
28 Партугалія ПА Жуан Матынью 1986
29 Іспанія Нап Дыегу Коста 1988
37 Іспанія ПА Адама Траарэ 1996
77 Уэльс ПА Чэм Кэмпбел 2002
Бразілія Нап Леа Банатыні 1994

Дасягненні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1877 годзе
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта