wd wp Пошук:

Англійская футбольная ліга

Англійская футбольная ліга (англ.: English Football League, EFL) — прафесійная футбольная ліга, у якую ўваходзяць клубы Англіі і, часткова, Уэльса. З’яўляецца часткай «піраміды» чэмпіянату Англіі па футболе.

Самыя моцныя клубы Лігі па выніках сезону пераходзяць у англійскую Прэм’ер-лігу, у сваю чаргу самыя слабыя клубы Прэм’ер-лігі па выніках сезону адпраўляюцца ў Англійскую футбольную лігу.

Да 2016 года ліга была вядомая як Футбольная ліга (англ.: The Football League).

Структура

«Футбольная ліга» складаецца з трох чэмпіянатаў.

У кожнай лізе ўдзельнічаюць па 24 каманды. Клубы, якія ўваходзяць у Англійскую футбольную лігу, маюць прафесійны статус.

Зноскі

  1. Толькі для Лігі 1 і Лігі 2
  2. Пераможца Кубка Англіі ці Кубка лігі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Футбол у Англіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Англійская футбольная ліга