wd wp Пошук:

Крэацыянізм

Гюстаў Дарэ. Стварэнне свету. З кнігі «Біблія ў гравюрах Гюстава Дарэ»

Крэацыянізм (ад лац.: Creatio, род. скл. creationis — тварэнне) — навуковая, тэалагічная і светапоглядная канцэпцыя, у рамках якой асноўныя формы арганічнага свету (жыццё), чалавецтва, планета Зямля, а таксама свет у цэлым, разглядаюцца як непасрэдна створаныя Творцам або Богам. Да распаўсюджвання тэорыі эвалюцыі крэацыянізм ў той ці іншай форме быў пануючым пунктам гледжання на паходжанне свету ў тым ліку ў навуковай супольнасці. Сярод iншых яго прытрымлiвалiся такiя навукоўцы, як Iсаак Ньютан, Готфрыд Лейбніц, Блез Паскаль, Карл Лінэй, Фрэнсіс Бэкан, Галілеа Галілей, Іаган Кеплер, Роберт Бойль, Герард Меркатар, Джон Рэй, Нільс Стэнсен, Джон Флемстыд, Джон Дальтан[1].

Негледзячы на гэта сёння вакол крэацыянізму не цішэюць спрэчкі i вялiкая частка навуковага супольнiцтва на Захадзе i постсавецкай прасторы разглядае яго як «псеўданавуковую» канцэпцыю, нібыта канфлiктуючую з навуковымi дадзенымi i не адпавядаючую крытэрыям верыфіцыруемасці i прынцыпу Окама, згодна з якiм варта аддаваць перавагу тэорыі, якая грунтуецца на меншай колькасці перадумоў. Адносна апошняга прынцыпа крэацыянiсты сцвярджаюць, што iх тэорыя наадварот лепш адпавядае прынцыпу Окама у параўнанні з тэорыяй эвалюцыі, бо тэорыю крэацыянiзма можна звесці ўсяго толькі да адной перадумовы — існавання Творцы (Бога).

Крэацыянісцкія канцэпцыі вагаюцца ад чыста рэлігійных да навуковых. Такія напрамкі як «навуковы крэацыянізм» і «Разумная задума» (англ.: Intelligent design), сцвярджаюць, што маюць навуковыя асновы. З некаторай аргументацыяй гэтай пазіцыі можна азнаёміцца ​​напрыклад у артыкуле доктара гісторыі і філасофіі навукі (Ph.D.) Кембрыджскага ўніверсітэта Стывена Майера (Stephen C. Meyer)[2].

Класіфікацыя «Разумнай задумы» як крэацыянісцкага руху выклікае спрэчкі, таму што прыхільнікі канцэпцыi адштурхваюцца пры пабудове тэорыі выключна ад навуковых дадзеных, не выкарыстоўваючы Біблію.

Вядомыя сучасныя крэацыянiсты цi староннiкi Intelligent design

Зноскі

  1. Дон Баттен. Научный вклад креационистов
  2. Майер, Стивен. Методологическая равноценность теорий разумного замысла и естественного происхождения жизни: возможна ли научная «теория творения»? Архівавана 26 лютага 2018.

Літаратура

Спасылкі

Разумная Задума (Intelligent Design)

Младазямельны крэацыянізм (антыэвалюцыйны)

Тэістычная эвалюцыя (эвалюцыйны крэацыянізм)

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Неакадэмічныя напрамкі даследаванняў
Катэгорыя·Рэлігійная філасофія
Катэгорыя·Крэацыянізм
Катэгорыя·Рэлігія і навука