wd wp Пошук:

Нільс Стэнсен

Нільс Стэнсен (таксама званы Мікалай Стэнан ці Нікалас Стэна; дацк.: Niels Stensen, англ.: Nicolas Steno, лац.: Nicolaus Stenonis, італ.: Niccolo Stenone; 11 студзеня 1638, Капенгаген25 лістапада 1686, Шверын) — дацкі анатам, геолаг, крэацыяніст.

З ранняй маладосці заняўся медыцынай і звярнуў на сябе ўвагу Бартоліна. Атрымаўшы ў 1663 доктарскую ступень, ён прадпрымае замежнае вандраванне з навуковай мэтай і наведвае Нідэрланды, Германію і Парыж. Тым часам ён яшчэ быў цалкам паглынуты навуковай працай. Яму належыць адкрыццё пратокі калявушнай сліннай залозы, якая носіць назву стэнанаў. Потым Стэнсен наведвае Аўстрыю, Венгрыю, доўга жыве ў Падуі, дзе пачынае цікавіцца рэлігійнымі пытаннямі. Неўзабаве ён атрымлівае званне першага ўрача тасканскага вялікага герцага Фердынанда II і Козіма III даручае яму выхаванне свайго сына. У 1669 годзе ён пераходзіць у каталіцтва і праз два гады пасля гэтага атрымлівае запрашэнне заняць кафедру анатоміі ў Капенгагене. Аднак прапаганда каталіцкіх ідэй выклікала незадавальненне супраць яго ў яго айчыне, і ён быў вымушаны выдаліцца ў Італію, дзе ўступіў у манаскі ордэн і атрымаў прызначэнне біскупам у Грэцыю. Навуковыя заняткі былі канчаткова ім пакінуты. Адной з галоўных заслуг Стэнсена з’яўляецца грунтоўнае высвятленне ролі мускулаў. Ён паказаў, што гэта не просты матэрыял для запаўнення прасторы паміж органамі, не датыкальныя органы, як яшчэ шматлікія думалі ў канцы XVII стагоддзя, а неабходныя органы руху. Ён паказаў, што мускулы скарачаюцца самі сабой.

Бібліяграфія

Elementorum myologiae specimen, 1669

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118617737 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Шверыне
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Каталіцкія багасловы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1638 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1686 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы