wd wp Пошук:

Гетманшчына

Ге́тманшчына (укр.: Гетьма́нщина; афіцыйна Войска Запарожскае укр.: Військо Запорозьке) — гісторыяграфічная назва часткі тэрыторый сучаснай Украіны і Расіі (Старадуб’е), на якую распаўсюджвалася ўлада гетмана.

Гісторыя

Гетманшчына бярэ свой пачатак з паўстання Хмяльніцкага, якое ўспыхнула ў 1648 годзе[5][6]. Першапачаткова ахоплівала як Лева- і Правабярэжную Украіну, так і Запарожжа. Пасля паўстання Барабаша і Пушкара ўтварылася Войска Запарожскае Нізавое і Запарожжа стала падпарадкоўвацца гетману толькі фармальна, а пасля падпісання Вечнага міру 1686 года паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай і ліквідацыяй гетманскага кіравання на Правабярэжнай Украіне, тэрмін стаў ужывацца толькі ў дачыненні Левабярэжжа, Кіева і яго наваколляў.[7]

У 1654 годзе Гетманшчына прыняла пратэктарат рускага цара. З 1663 года Гетманшчына, якая мела ў палітыка-адміністрацыйным стаўленні шэраг асобых правоў у складзе Рускага царства, была падкантрольная Маларасійскаму прыказу[8], а пасля смерці гетмана Скаропадскага — кіравалася Маларасійскай калегіяй[9].

У 1764 годзе падчас ваенных рэформаў званне гетмана Войска Запарожскага было адменена і апошні гетман Кірыл Разумоўскі быў павышаны ў званні да генерал-фельдмаршала. Аднак фармальна старыя адміністрацыйныя адзінкі Гетманшчыны працягвалі існаваць да 1782 года: па ўказу Кацярыны II набыло моц агульнае палажэнне аб губернях Расійскай імперыі 1781 года, з прычыны чаго перажыткі соценна-палкавога адміністрацыйнага падзелу Войска Запарожскага канчаткова выйшлі з юрыдычнага ўжывання Расійскай імперыі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Однороженко О. Козацька геральдика // Історія українського козацтва: нариси у 2 т. — Київ.: Вид.дім „Києво-Могилянська академія”, 2007. — Т.2.
  2. Однороженко О. Козацька геральдика // Історія українського козацтва: нариси у 2 т. — Київ.: Вид.дім „Києво-Могилянська академія”, 2007. — Т.2.
  3. Довідник з історії України. За ред. І. Підкови та Р. Шуста Архівавана 11 снежня 2014.
  4. Okinshevych L., Zhukovsky A. Hetman state // Encyclopedia of Ukraine, vol. 2 — 1989.; Internet Encyclopedia of Ukraine (www.encyclopediaofukraine.com)(Праверана 4 чэрвеня 2013)
  5. Kohut Zenon E. «Review of The Cossack Administration of the Hetmanate. 2 vols. / Sources and Documents Series by George Gajecky — Mass: Harvard Ukrainian Research Institute, 1978.» — Mass: Harvard Ukrainian Studies — Vol. 6. — No. 1. — March 1982. — pp.105−107.
  6. История, 2008, с. 225
  7. Енциклопедія, 2009, Т. 2: «Г−Д». — Гуржій О. І. Гетьманщина
  8. Енциклопедія, 2009, Т. 6: «Ла-Мі». — С. 481..— Горобець В. М. Малоросійський приказ
  9. Енциклопедія, 2009, Т. 6: «Ла-Мі». — С. 480..— Шандра С. В. Малоросійська колегія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Зніклі ў 1764 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Украіны
Катэгорыя·З’явіліся ў 1649 годзе
Катэгорыя·Гісторыя адміністрацыйнага падзелу Расіі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Украіны
Катэгорыя·Гетманшчына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Расіі
Катэгорыя·Гісторыя Расіі