wd wp Пошук:

Узброеныя сілы Украіны

Узброеныя сі́лы Украі́ны (УСУ) — ваеннае фарміраванне, на якое, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Украіны, абарона яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці.

Узброеныя сілы Украіны забяспечваюць стрымліванне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэнні, ваенныя часткі і падраздзяленні Узброеных сіл Украіны ў адпаведнасці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзідэнта Украіны (якія зацвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыццяўлення мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы Украіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынентальнага шэльфу Украіны і іх прававога афармлення, ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўлення ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых аперацыях на падставе міжнародных дагавораў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.

4 кастрычніка 2018 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясенні змяненняў у статут Узброеных Сіл Украіны», якім было зацверджана новае прывітанне ва ўкраінскай арміі, прэзентаванае падчас параду на Дзень незалежнасці ў Кіеве: «Слава Україні!» — «Героям Слава!». Дакументам таксама былі ўнесены змены ў Статут УСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»[3].

Структура

Ваеннае кіраванне Узброенымі сіламі ажыццяўляе Генеральны штаб. Арганізацыйна Узброеныя сілы Украіны складаюцца з органаў ваеннага кіравання, аб’яднанняў; злучэнняў, ваенных частак, ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў і арганізацый.

На сённяшні час да складу УС Украіны адносяцца:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность ВСУ достигла 255 тысяч человек//Корреспондент (руск.)
  2. Лебядзеў спадзяецца на павелічэнне фінансавання Мінабароны ў 2014 годзе (нявызн.). РІА Навіны (17 лютага 2014). Праверана 22 сакавіка 2014.
  3. Рада затвердила військове вітання «Слава Україні!»(недаступная спасылка) Радіо Свобода (укр.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Украіны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі