wd wp Пошук:

Краманьёнец

Чэрап краманьёнца
Чэрап краманьёнца ў профіль (злепак)

Краманьёнец, неаантрап (фр.: Homme de Cro-Magnon — краманьёнскі чалавек) — ранні прадстаўнік сучаснага чалавека ў Еўропе і часткова за яе межамі, якія жылі 40-12 тысяч гадоў назад (перыяд верхняга палеаліту). З’явіліся значна пазней за неандэратальцаў і нейкі час суіснавалі з імі (40—30 000 гадоў таму). Па знешняму выгляду і фізічнаму развіццю фактычна нічым не адрозніваліся ад сучаснага чалавека.

Тэрмін «краманьёнец» можа азначаць у вузкім сэнсе толькі людзей, выяўленых у пячоры Кра-Маньён і жыўшых вакол яе 30 000 гадоў назад; у шырокім сэнсе гэта ўсё насельніцтва Еўропы ці ўсяго света эпохі верхняга палеаліту (40—10 000 гадоў назад)[1].

Колькасць дасягненняў, змен у сацыяльнай арганізацыі жыцця краманьёнца было настолькі вялікім, што ў некалькі разоў пераўзыходзіла колькасць дасягненняў пітэкантрапа і неандэртальца ўзятых разам. Краманьёнцы атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў вялікі актыўны мозг і дастаткова практычную тэхналогію, дзякуючы чаму ў адносна кароткі тэрмін зрабілі небывалы крок наперад. Гэта праявілася ў эстэтыцы, развіцці зносін і сістэм сімвалаў, тэхналогіі вырабу прылад працы і актыўным прыстасаванні да знешніх умох, а таксама ў новых формах арганізацыі грамадства і больш складаным падыходзе да суродзічаў.

Этымалогія

Назва паходзіць ад скальнага грота Кра-Маньён у Францыі (горад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой у дэпартаменце Дардонь, дзе ў 1868 годзе французскі палеаантолаг Луі Лартэ знайшоў і апісаў некалькі шкілетаў людзей з прыладамі позняга палеаліту[2]. Узрост гэтай папуляцыі ацэньваецца ў 30 000 гадоў[1].

Геаграфія

Важнейшыя выкапневыя знаходкі: у Францыі — Кра-Маньён, у Велікабрытаніі — Чырвоная дама з Пэйвілэнда, у Чэхіі — Дольні-Вестоніцэ[3] і Младзеч[4], у Сербіі — Лепенскі-Вір, у Румыніі — Пештэра-ку-Оасэ, у Расіі — Маркіна гара, Сунгір, Дзянісава пячора і Аленевостраўскі магільнік, у Паўднёвым Крыме — Мурзак-Коба.

Антрапаметрыя

Аб’ём галаўнога мозгу роўны 1400 -1900 см ³ (больш, чым у сярэдняга сучаснага еўрапейца). Рост каля 180 см. і вышэй. Шырокі і нізкі твар, прамы лоб, выступаючы падбародак, вузкі выступаючы нос. Надвочны валік адсутнічае.

Культура

Краманьёнцы з’яўляліся носьбітамі шэрагу культур эпохі верхняга палеаліту: Гравецкая культура і мезаліту, Тардэнуазская культура, Маглемозэ, Эртэбёле. У далешым тэрыторыі іх абітання перажылі міграцыйныя патокі іншых прадстаўнікоў віду Чалавек разумны (напрыклад, Культура лінейна-лентачнай керамікі). Гэтыя людзі выраблялі прылады не толькі з камня, але і з рогу і костак. На сценах сваіх пячор яны пакінулі малюнкі, на якіх былі паказаны людзі, жывёлы, сцэны палявання. Краманьёнцы майстравалі разнастайныя ўпрыгожванні.

Жылі абшчынамі па 20—100 чалавек і ўпершыню ў гісторыі стварылі пасяленні. У краманьёнцаў, як і ў неандэртальцаў, жытлом былі пячоры, шатры са скур, ва Усходняй Еўропе будавалі зямлянкі, а ў Сібіры — хаціны з каменных пліт. Валодалі членараздзельным маўленнем[5]. Будавалі жытло, апраналіся ў вопратку са скур. Жылі родавым грамадствам, прыручылі сабаку[6].

Шматлікія знаходкі сведчаць аб наяўнасці культу палявання. Фігуркі жывёл праціналі стрэламі, забіваючы такім чынам жывёлу.

У краманьёнцаў існавалі пахавальныя абрады. У магілу клалі бытавыя рэчы, ежу, упрыгожванні. Нябожчыкаў пасыпалі кравава-чырвонай вохрай, апраналі сетку на валасы, бранзалеты на рукі, на твар клалі плоскія камяні і хавалі ў сагнутым стане (у позе эмбрыёна).

У Дольні-Вестоніцы ў Маравіі знойдзена самая старажытная ў свеце печ для абпалу керамічных статуэтак[7]. Вестоніцкая Венера — з’яўляецца самай старажытнай вядомай навуцы керамічнай статуэткай.

Паходжанне краманьёнцаў

Згодна з адной з версій, краманьёнец з’яўляецца продкам усіх сучасных людзей, з’явіўся ва Усходняй Афрыцы прыкладна 130 000 — 180 000 гадоў назад. Прыкладна 50 000—60 000 гадоў назад яны мігравалі з Афрыкі на Аравійскі паўвостраў і з’явіліся ў Еўразіі. Адна група хутка засяліла ўзбярэжжа Індыйскага акіяна, а другая мігрыравала ў стэпы Цэнтральнай Азіі. Другая група стала продкамі мангольскіх народаў, каўкасіёнаў і большай часткі блізкаўсходняга і паўночнаафрыканскага насельніцтва. Міграцыя ад Чорнага мора ў Еўропу пачалася прыкладна 45 000 гадоў назад, меркавана праз Дунайскі калідор. 20 000 гадоў назад уся Еўропа ўжо была заселена[8].

Згодна з іншай версіяй, сучасныя прадстаўнікі негроідных і мангалоідных рас фарміраваліся аўтаномна, а краманьёнцы рассяляліся па большай частцы толькі ў арэале неандэртальцаў (Паўночная Афрыка, Блізкі Усход, Сярэдняя Азія, Еўропа). Першыя людзі з краманьёніднымі рысамі з’явіліся 160 000 гадоў назад ва ўсходняй Афрыцы (Эфіопія). Пакінулі яе 100 000 гадоў назад. У Еўропу пранікнулі праз Каўказ да басейна ракі Дон. Міграцыя на Захад пачалась прыблізна 40 000 гадоў назад, а ўжо праз 6 тысяч гадоў з’явіўся наскальны жывапіс у пячорах Францыі[9][10].

Міграцыя краманьёнцаў у Еўропу
Да 37 500 годзе да н.э.
Да 35 000 годзе да н.э.
Да 32 500 годзе да н.э.
Да 30 000 годзе да н.э.

Гл. таксама

Скрабок краманьёнца — Калекцыя «Луі Lartet» — Музей Тулуз.

Літаратура

Навукова-папулярная літаратура

Галёначная костка сучаснага чалавека (злева) і краманьёнца (справа)

Зноскі

  1. 1 2 Неоантропы (время верхнего палеолита). Возникновение Homo sapiens sapiens
  2. Кроманьонцы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
  3. Трепанация (краниотомия)
  4. Подтверждён возраст останков кроманьонцев из Младеча
  5. Филин. Концепции современного естествонания: конспект лекций
  6. Детская энциклопедия: Из истории человеческого общества. Алексей Иванович Маркушевич, Академия педагогических наук СССР
  7. Дольни-Вестонице
  8. О митохондриальной Еве и генетическом разнообразии современного человечества
  9. джон Хоффкер нашёл прародину европейцев под воронежем(нявызн.). Российская газета (28 верасня 2007).
  10. M. V. Anikovich, A. A. Sinitsyn, John F. Hoffecker, Vance T. Holliday, V. V. Popov Early Upper Paleolithic in Eastern Europe and Implications for the Dispersal of Modern Humans(англ.)  // Science. — 2007-01-12. — В. 5809. — Т. 315. — С. 223-226. — DOI:10.1126/science.1133376

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палеаліт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Раннія папуляцыі Homo sapiens
Катэгорыя·Палеаантрапалогія Еўропы