wd wp Пошук:

Чалавек разумны

Чалаве́к (Homo Sapiens Sapiens) (у біялогіі) — від роду Людзі (Homo) з сямейства гамінід у атрадзе прыматаў, адзіны ў наш час. Ад сучасных чалавекападобных, апроч шэрагу анатамічных асаблівасцяў, адрозніваецца значнай ступенню развіцця матэрыяльнай культуры (уключаючы выраб і выкарыстанне прылад), здольнасцю да выразнай мовы і абстрактнага мыслення. Чалавек, як біялагічны від — прадмет даследавання фізічнай антрапалогіі. Прырода і сутнасць чалавека з’яўляецца прадметам як філасофскага, так і рэлігійнага дыспуту.

Неаантрапы (стар.-грэч.: νέος — новы і ἄνθρωπος — чалавек) — абагульненая назва людзей сучаснага віду, выкапнёвых і сучасных.

Чалавецтва — сукупнасць чалавечых індывідаў. Разнастайнасць культур, формаў грамадскага жыцця і сацыяльнай арганізацыі — прадмет сацыяльных і гуманітарных навук (сацыяльнай і культурнай антрапалогіі, сацыялогіі, эканомікі, гісторыі і інш.).

Падвіды

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гамініды
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Homo sapiens
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе