wd wp Пошук:

Маглемозэ

Маглемозэ (дацк.: Maglemosekultur) — мезалітычная культура VII—V тыс. да н. э., рэшткі якой першапачаткова былі выяўленыя на тэрыторыі Даніі[1].

Геаграфія

Артэфакты дадзенай культуры знаходзілі на шырокіх абшарах Паўночнай Еўропы ад усходняй Англіі да Літвы[2] і ад паўднёвай Нарвегіі да Пікардыі[3], уключаючы ў сябе тэрыторыі паўночна-ўсходняй Францыі, Галандыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, паўднёвай Швецыі, паўночнай Германіі, Польшчы, Эстоніі, Фінляндыі[4].

Паселішчы і жыллё

Маглемозцы аддавалі перавагу жыццю па берагах азёр у шалашах або плеценых хацінах.

Гаспадарка

Яны аднымі з першых асвоілі вясловыя лодкі-аднадрэўкі, на якіх зараблялі паляваннем і рыбалоўствам. У якасці зброі выкарыстоўвалі лукі і стрэлы з касцянымі наканечнікамі, а таксама касцяныя гарпуны. Рыбу лавілі на касцяныя гаплікі[5].

Антрапалогія

Антрапалагічна маглемозцы (згодна з нарвежскім антрополагам Шрайнерам(англ.) бел.) былі краманьёнцамі[6]. Магчыма, яны былі першымі людзьмі, якія зноў засялілі Паўночную Еўропу пасля раставання ледавіка.

Культура і мастацтва

Маглемазіянскае мастацтва характарызуюць тыя ж самыя геаметрычныя ўзоры, якія характарызуюць берберскае мастацтва Паўночнай Афрыкі, а рэалістычныя выявы жывёл фактычна ідэнтычныя іберыйскаму мастацтву і паходзяць, па Дж. Кларку, «у канчатковым рахунку з поўначы Афрыкі»[7].

У якасці амулетаў у маглемозцаў выкарыстоўваўся апрацаваны бурштын.

Папярэднікі і пераемнікі

На думку шэрагу даследчыкаў, культура маглемозэ і роднасная ёй тардэнуазская культура з’яўляюцца вынікам перасялення берберскіх плямёнаў капсійскай культуры з поўначы Афрыкі ў Еўропу ў VIII—VI тыс. да н. э[8].

Культура маглемозэ ўваходзіла ў нардычны круг мезалітычных культур, які ўключаў таксама Стар-Кар(руск.) бел., Дуфензее(руск.) бел., каморніцкую і шэраг іншых культур.

Культуры маглемозэ на тэрыторыі Скандынавіі ўспадкавала культура кангемозэ.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Маглемозе // БРЭ. Т.18. М.,2011.
  2. Каменный век в Восточной Прибалтике Архівавана 13 студзеня 2004.
  3. Мезолит в Северной Европе
  4. Низовский Ю. А. Загадки антропологии. М. 2004. с. 143.
  5. Культуры северной лесной зоны: маглемозе Архівавана 20 снежня 2008.
  6. Гальштадтский Нордический Архівавана 11 снежня 2008.
  7. Clark J.G.D.(руск.) бел. The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970
  8. Owen, Francis. Germanic People. Their Origin, Expansion and Culture. New Haven. 1966; Clark J.G.D. The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970; Низовский Ю. А. Загадки антропологии. М. 2004, с. 142—144.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Германіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Даніі
Катэгорыя·Гісторыя Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Археалогія ў Францыі
Катэгорыя·Археалогія ў Нарвегіі
Катэгорыя·Мезаліт Еўропы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Еўропы