wd wp Пошук:

Пештэра-ку-Оасэ

Пештэра-ку-Оасэ (рум.: Peştera cu Oase, літаральна «пячора з косткамі») — археалагічная стаянка каля горада Аніна ў Румыніі. Знаходзіцца ў Карпацкіх гарах над Дунаем. У пячоры Пештэра-ку-Оасэ выяўленыя найстаражытныя ў Еўропе рэшткі краманьёнцаў, датаваныя узростам каля 35-40,5 тыс. гадоў таму[1][2].

Сківіца, знойдзеная ў пячоры, досыць масіўная і некаторымі даследчыкамі памылкова прыпісвалася неандэртальцу. Аналіз ДНК сківіцы Oase 1, знойдзенай спелеолагамі ў 2002 годзе, паказаў, што дадзены індывід мужчынскага полу, які жыў 40 тыс. гадоў таму, меў у ліку сваіх нядаўніх продкаў неандэртальца (у папярэдніх 4-6 пакаленнях)[3][4]. Oase 1 быў уладальнікам мітахандрыяльнай гаплагрупы N[5]. У Oase 1 першапачаткова была вызначана Y-храмасомная гаплагрупа F, але ў 2016 годзе група Позніка вызначыла ніжэйшую Y-хромосомную субкладу K2a*, роднасную гаплагрупе NO, як у усць-ішымскага чалавека[6][7].

Чэрап Пештэра-ку-Оасэ 2

Падлетак Пештэра-ку-Оасэ 2 вельмі падобны да Дар-эс-Солтан II H5 з Марока[8].

Зноскі

  1. Trinkaus, E., Milota, Ş., Rodrigo, R., Gherase, M., Moldovan, O. (2003), Early Modern Human Cranial remains from the Peştera cu Oase, Romania in Journal of Human Evolution, 45, pp. 245—253 Архівавана 25 верасня 2007.(недаступная спасылка)
  2. Румыния: найдена челюстная кость древнейшего Homo sapiens Европы Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Early European may have had Neanderthal great-great-grandparent
  4. Найден ближайший праправнук пары сапиенса и неандертальца
  5. An early modern human from Romania with a recent Neanderthal ancestor
  6. Palaeolithic DNA from Eurasia Архівавана 3 кастрычніка 2016.
  7. Posnik G. D. et al. (2016) Punctuated bursts in human male demography inferred from 1,244 worldwide Y-chromosome sequences, Nature Genetics, 48, 593–599 (Poznik supp. fig. 15).
  8. Африка. Древнейшие находки: становление Homo sapiens

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Археалогія ў Румыніі
Катэгорыя·Караш-Северын
Катэгорыя·Пячоры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пячоры Румыніі
Катэгорыя·Палеаліт Еўропы
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Карпаты
Катэгорыя·Знаходкі гамінідаў