Вым, Юлва (руск.: Вымь[1][2][3], руск.: Юлва, Эмба[2], руск.: Емва[3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 25 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 266[1] (263[3]) м³/с, аб’ём сцёку 8,301[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Ціманскага кража. Працякае пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. Упадае ў Вычагду за 298 км ад яе вусця, каля сяла Усць-Вым. На рацэ маюцца парогі. У ніжнім цячэнні рэчышча дзеліцца на пратокі, утвараючы астравы. Замярзае Вым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 172 км ад вусця[1][2].
Прытокі: Сар’ю, Вежаю, Яйю, Седзью, Кедва, Нюлач, Чысва (Чаева), Кемысь, Пейсын, Ёлва, Вець-Ю, Ёль, Чуб, Газ-Ю, Ачым, Муска і іншыя рэкі і ручаі[2].
На рацэ горад Емва.