wd wp Пошук:

Колін Мак-Калау

Колін Мак-Калау (англ.: Colleen McCullough; 1 чэрвеня 1937, Уэлінгтан, Новы Паўднёвы Уэльс — 29 студзеня 2015) — аўстралійская пісьменніца, якая праславілася раманам «Птушкі ў цярноўніку».

Біяграфія

Нарадзілася 1 чэрвеня 1937 года ў Новай Зеландыі, у горадзе Уэлінгтан (Новы Паўднёвы Уэльс) у сям’і Джэймса і Лоры Мак-Калау. Маці Колін была родам з Новай Зеландыі, сярод яе продкаў былі выхадцы з племені маоры, карэннага насельніцтва Новай Зеландыі. Сям’я Мак-Калау часта пераязджала, асеўшы ў канчатковым выніку ў Сіднеі. Колін шмат чытала і малявала, і нават пісала вершы. Пад уплывам бацькоў Колін у якасці будучай прафесіі абрала медыцыну. Яна вучылася ва Універсітэце Сіднея, дзе абрала спецыялізацыяй нейрапсіхалогію. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў Каралеўскай бальніцы Паўночнага ўзбярэжжа. У 1963 году Колін Мак-Калау пераехала ў Лондан. З 1967 па 1976 г. Мак-Калау займаецца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў аддзяленні нейрабіялогіі Ельскай медыцынскай школы пры Ельскім універсітэце.

Колін Мак-Калау памерла ў бальніцы на востраве Норфалк (Аўстралія). Яна перанесла некалькі інфарктаў і апошнія гады была прыкавана да інваліднага вазка.

Творчасць

У 1974 годзе быў апублікаваны дэбютны раман Колін Мак-Калау «Цім», а праз тры гады у свет выйшлі знакамітыя «Птушкі ў цярноўніку» — кніга стала міжнародным бестселерам, была перакладзена больш чым на 20 моў і прынесла аўтару прызнанне і славу. У 1983-м яна была экранізавана. Апошні раман аўстралійскай пісьменніцы «Горкая радасць» датаваная 2013 годам. Усяго Колін Мак-Калау напісала больш за 25 кніг.

Кнігі

Раманы

Біяграфіі

«Уладары Рыма» (Рымская серыя)

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Аўтары гістарычных раманаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе