wd wp Пошук:

Кодры

Кадры каля сяла Долна.

Кодры — узвышша ў Малдове, паміж рэкамі Рэўт і Прут. У межах Кодр знаходзіцца аднайменны запаведнік.

Вышыня — да 430 м. Даўжыня — 100 км. Кодры складзены марскімі і кантынентальнымі адкладамі міяцэна — глінамі, мергелямі, вапнякамі, пяскамі, пясчанікамі і чацвярцічнымі лёсамі. Рэльеф складаны, градава-ўзгорысты, эразійны, паверхня глыбока рассечана далінамі рэк, сухадоламі, ярамі, гыртопамі. Развіты апоўзні і карст.

У Кодрах больш 1000 відаў раслін. Кодры пакрыты лясамі (дуб, бук, граб і інш.). Натуральная расліннасць, у параўнанні з іншымі абласцямі Малдовы, захавалася значна лепш. Сустракаецца і лугавая расліннасць. Каля падножжа ўзвышша палі і вінаграднікі.

У Кодрах выдзяляюць два прыродныя раёны:

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Малдовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара