wd wp Пошук:

Клешчавіна

Клешчаві́на[3] (Ricínus) — монатыпны род кветкавых раслін з сямейства Малачайныя. Адзіны від — клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовая дрэвападобная вечназялёная расліна (у культуры ва ўмовах умеранага клімату вырошчваецца як аднагадовая), вышынёй да 10 м. Сцябло прамое, галінастае, пустое ў сярэдзіне. Лісце на доўгіх чаранках, пальчата-радзельнае. Кветкі раздельнаполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — трохгнёздавая каробачка, у кожным гняздзе якой знаходзіцца адно бліскучае, стракатае семя.

Размнажаецца насеннем. Ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Радзіма клешчавіны не вызначана, магчыма, Афрыка (Эфіопія). Натуралізавалася паўсюдна у трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў, дзе расце ў дзікім або паўкультурным выглядзе. Асноўныя цэнтры культуры — Індыя, Бразілія, Аргенціна, краіны Афрыкі, Кітай і Іран. У Егіпце яна разводзіцца ўжо больш за чатыры тысячы гадоў.

Клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.) — святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[4].

Выкарыстанне

Алейная, лекавая і дэкаратыўная садовая расліна. У насенні клешчавіны атрымліваецца 48—55 % тлустага алеюрыцыны[5]. Таксама маюцца атрутныя рэчывы (рыцын і рыцынін)[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Клешчавіна у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 335.
  4. Клещевина обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 528. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Алейныя культуры
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Малачайныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты