Ружовы кварц — мінерал групы кварца, аксід крэмнію ружовага колеру. Назву атрымаў па колеры.
Крышталі з выразна акрэсленымі гранямі сустракаюцца рэдка, часта бываюць мутнымі, з расколінамі. На святле афарбоўка блакне, знікае пры награванні да 300 °C. На інтэнсіўнасць колеру ўплываюць прымешкі марганца, жалеза або тытана. Сустракаецца астэрызм (рутылавыя зоркі). Двупрэламленне 0,009. Дысперсія 0,013. Плеахраізм слабы ў адценнях ружовага колеру. Прысутнічае слабая цёмна-фіялетавая люмінесцэнцыя. Фізічныя ўласцівасці падобныя да ўласцівасцей аметысту.
Ружовы кварц на Вікісховішчы |