wd wp Пошук:

Цытрын

Цытрын — мінерал, напаўкаштоўны камень, разнавіднасць кварцу. Назва паходзіць ад лац. citrus — цытрынава-жоўты. Афарбоўка ад светла-цытрынавай да бурштынава-мядовай. Празрысты.

Натуральная сумесь цытрына і аметыста завецца аметрын.

Радовішчы

У прыродзе цытрыны сустракаюцца даволі рэдка. Іх радовішчы вядомыя ў Бразіліі (штат Баія, штат Гаяс, штат Мінас-Жэрайс), на Мадагаскары, у ЗША, Іспаніі, Францыі, Шатландыі, на Урале і Казахстане.

Цікавыя факты

У Смітсанаўскім інстытуце захоўваецца агранены цытрын вагай 2258 каратаў.

У XIX — пачатку ХХ стагоддзя з золата з цытрынам выраблялі асабістыя пячаткі для запячатвання дзелавых папер і асабістых лістоў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Разнавіднасці кварцу
Катэгорыя·Мінералы