wd wp Пошук:

Ультрафіялетавае выпраменьванне

Выява ўльтафіялетавага выпраменьвання Сонца

Ультрафіялетавае выпраменьванне (ад лац.: ultra — «за межамі»), скарочана УФ-выпраменьванне або ўльтрафіялет — нябачнае вокам чалавека электрамагнітнае выпраменьванне, якое займае спектральную вобласць між бачным і рэнтгенаўскім выпраменьваннямі ў межах даўжынь хваляў 10 — 380 нм. , і энергіямі ад 3 да 124 эВ. Від выпраменьвання названы з-за таго, што ўвесь спектр складаецца з электрамагнітных хваляў з частотамі, вышэйшымі за тыя, якія чалавек распазнае як фіялетавы колер.

Ультрафіялетавае святло выпраменьвае Сонца (як і іншыя зоркі), электрычныя дугі, а таксама адмысловыя прылады кшталту лямпаў чорнага святла[1]. Ультрафіялет класіфікуецца як неіанізуючае выпраменьванне, але можа каталізаваць хімічныя рэакцыі, прымушая некаторыя рэчывы свяціцца ці флюарэсцыраваць.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Бесараб С. В. gReebok detected. Сам себе дерматовенеролог
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Электрамагнітныя з’явы
Сонечны загар
Ультрафіялетавае выпраменьванне