wd wp Пошук:

Каўказскія мовы

Не блытаць з Мовы Каўказа.

Іберы́йска-каўка́зскія мо́вы, ці каўка́зскія мо́вы — умоўная назва сукупнасці каля 40 аўтахтонных (карэнных) моў Каўказа.

Пашыраны пераважна на Паўночным Каўказе, у Закаўказзі, Турцыі і Іране. Пытанне іх роднасці з іншымі мовамі свету канчаткова не высветлена.

Найбольш пашырана грузінская мова, якая мае старажытнае пісьменства.

Класіфікацыя

Каўказскія мовы падзяляюць на 3 групы:

(паводле іншай класіфікацыі нахска-дагестанскую групу падзяляюць на 2 — нахскую і дагестанскую).

Пісьменства

Грузінская мова, найбольш пашыраная з каўказскіх, мае старажытнае пісьменства на аснове ўласнага грузінскага алфавіта. Пасля 1917 года літаратурнымі сталі абазінская, абхазская, аварская, адыгейская, даргінская, інгушская, кабардзінская, лакская, лезгінская, табасаранская і чэчэнская. Алфавіты на арабскай і лацінскай графіцы, у 1936—1939 гг. пераведзены на рускую. Астатнія 25 моў бяспісьменныя (занская, сванская, бацбійская, убыхская і шэраг дагестанскіх моў).

Агульная характарыстыка

Асаблівасць фанетыкі каўказскіх моў — багатая сістэма зычных (напрыклад, ва ўбыхскай мове 82 зычныя).

Марфалогія каўказскіх моў аглюцінатыўная (з элементамі фузіі ў нахска-дагестанскіх і з’явамі полісінтэтызму ў абхаза-адыгскіх мовах); прэфіксальны лад — агульнакаўкаўказская рыса словазмянення і словаўтварэння. Іменныя класы раней былі ўласцівы ўсім іберыйска-каўказскім мовам.

Асаблівасць сінтаксісу — наяўнасць эргатыўнай канструкцыі сказа.

Лексіка ўключае шмат агульных запазычанняў з арабскай, іранскай, цюркскіх і іншых моў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Каўказ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мовы Еўразіі
Каўказскія мовы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула