wd wp Пошук:

Абазінская мова

Абазінская мова — мова абазін, адносіцца да абхаза-абазінскай галіны абхазска-адыгскай групы моў Каўказа.

Абазінская мова першапачаткова была аўтахоннай мовай на частцы тэрыторыі цяперашняй Абхазіі і часткі тэрыторый цяперашняга Сочы, у цяперашні час захавалася галоўным чынам у Карачаева-Чаркесіі, дзе з’яўляецца адной з 5 афіцыйных моў рэспублікі.

У Расіі колькасць носбітаў, згодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва (2010), складае 37831 чал., колькасць носбітаў у Турцыі каля 10000 чал. (1995).

Генетычная класіфікацыя моў таксама пацвярджае, што абазінская мова найбольш блізкая да абхазскай мовы.

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Абхаза-адыгскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных