wd wp Пошук:

Каірскі егіпецкі музей

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Егіпецкі музей. Егіпецкі музей або Каірскі музей — музей у Каіры, сталіцы Егіпта. З’яўляецца самым вялікім у свеце сховішчам прадметаў старажытнаегіпецкага мастацтва. Яго калекцыя налічвае каля 120 тысяч экспанатаў усіх гістарычных перыядаў старажытнага Егіпта.

Будынак

Будынак Каірскага егіпецкага музея

Будынак музея, размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Тахрыр, быў пабудаваны ў 1900 годзе ў неакласічным стылі па праекце французскага архітэктара Марселя Дзюнона. Адкрыццё музея адбылося ў 1902 годзе.

Перадгісторыя

Агюст Марыет

У 1835 годзе егіпецкі ўрад арганізаваў «Службу старажытнасцей Егіпта» каб спыніць рабаванні ў месцах археалагічных раскопак і выратаваць вельмі каштоўныя знаходкі. Неўзабаве была сабрана першая калекцыя шэдэўраў старажытнаегіпецкага мастацтва. У 1858 годзе егіптолаг Агюст Марыет заснаваў музей у Булаку, дзе і была выстаўлена калекцыя. Пасля таго, як у 1878 годзе па прычыне паводкі шматлікія экспанаты былі пашкоджаны, а частка іх выкрадзена, Марыет выступіў з ініцыятывай пабудаваць вялікі музей для захоўвання старажытнасцей. У 1880 годзе па загадзе Ісмаіла-Пашы экспанаты былі перавезены і да заканчэння будаўніцтва новага музея заставаліся ў крыле яго палаца ў Гізе.

Экспанаты

Зала музея

У музеі выстаўлены:

Залатая маска Тутанхамона

Здарэнні

Зноскі

  1. https://egymonuments.gov.eg/en/subportals-group/the-egyptian-museum/ Праверана 2 чэрвеня 2022.
  2. Марадзёры знішчылі дзве муміі ў Каірскім музеі
  3. Марадзёры знішчылі 2 муміі ў Нацыянальным музеі Егіпта | euronews Архівавана 2 студзеня 2012.
  4. З музея ў Каіры выкралі статуі Тутанхамона і Нефертыці

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музеі Егіпта
Катэгорыя·Славутасці Каіра
Катэгорыя·Калекцыі старажытнаегіпецкага мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалагічныя музеі