wd wp Пошук:

Сакара

Найстаражытнейшыя егіпецкія піраміды
Размяшчэнне пірамід

Сакара (араб. سقارة‎‎) — паселішча ў Егіпце, прыкладна ў 30 км на поўдзень ад Каіра, дзе знаходзіцца найстаражытнейшы некропаль адной са сталіц старажытнага Егіпта — Мемфіса.

Працягласць мемфіскага некропаля з поўначы на поўдзень — сем кіламетраў; шырыня 1500—500 м. Усяго царскіх пірамід — адзінаццаць, пераважна 6-й дынастыі, сярод іх вылучаюцца пахаванні фараонаў Цеці, Пепі I і Пепі II. Цэнтральнае збудаванне — ступеньчатая піраміда Джосера, фараона 3-й дынастыі. Цароў тут хавалі яшчэ ў часы 2-й дынастыі, а першыя мастабы адносяцца да часоў 1-й дынастыі.

Хоць пасля Пепі II фараонаў у Сакары не хавалі, пахаванні меней важных асоб працягваліся тут ва ўсе наступныя перыяды, аж да рымскай эпохі. Военачальнік Харэмхеб падрыхтаваў тут для сябе грабніцу яшчэ да таго, як стаў фараонам. Адна з цікавых рыс некропаля — Серапеум, па дарозе да якога ў эліністычныя часы былі расстаўлены статуі вялікіх грэчаскіх філосафаў.

Раскопкі ў Сакары ажыцяўляліся ўвесь час; сістэматычна павёў справу Марыет, дом якога захоўваецца ў паўночнай частцы пустыні. Як ні дзіўна, велізарная сістэма пахавальных камер у наваколлях Ступеньчатай піраміды была выяўлена толькі ў 1924 г. У 2006 г. на тэрыторыі некропаля з’явіўся музей Імхатэпа.

14 лістапада 2020 года паведамлена аб выяўленні на тэрыторыі масіўнага пахавання не менш за 100 старажытных трун і 40 пазалочаных статуй. У некаторых маляўнічых запячатаных саркафагах, якія былі пахаваны больш за 2500 гадоў таму, меліся муміі, загорнутыя ў тканіну. Знаходкі адносяцца да дынастыі Пталемеяў, якая кіравала Егіптам прыблізна з 320 г. да 30 г. да н.э. і позняга перыяду — з 664 па 332 г. да н.э. Імправізаваная экспазіцыя з’явілася ля падножжа піраміды Джосера[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. euronews.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Некропалі Старажытнага царства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96