Яхмас I (або Яхмес, Ахмас, Амасіс І (старажытнаегіпецкі — «Народжаны месяцам») — егіпецкі фараон каля 1580—1559 гг. да н.э., заснавальнік XVIII дынастыі. Уступіў на пасад малалетнім пасля забойства свайго папярэдніка Секененра ў бітве з гіксосамі. Яхмас I канчаткова выгнаў гіксасаў з Егіпту, замацаваў сваё панаванне ў паўднёвай Палесціне. У выніку здзейсненных ім 3 паходаў у Паўночную Нубію была адноўлена ўлада Егіпту над гэтай тэрыторыяй. Час кіравання Яхмаса I у гістарыяграфіі прынята лічыць пачаткам перыяду Новага царства ў гісторыі Старажытнага Егіпту.
XVIII дынастыя Шэрым колерам вылучаныя прадстаўнікі XVII дынастыі.