wd wp Пошук:

Рамсес VI

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рамсес.

Рамсес VI — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1143 — 1135 гадах да н.э., з XX дынастыі.

Сын Рамсеса III і царыцы Ісіды. Заняў прастол, магчыма, адхіліўшы сына Рамсеса V.

Валадаранне Рамсеса VI было неспакойным. Ужо на першым годзе яго кіравання Егіпет быў усхваляваны пагрозай новай лівійскай вайны, якая выклікала ўнутраныя беспарадкі, а таксама, магчыма, эпідэміяй інфекцыйнай хваробы. Набегі лівійцаў былі спусташальнымі і ад іх пацярпелі як людзі, так і многія помнікі. Егіпет у часы кіравання Рамсеса VI цалкам пазбавіўся сваіх іншаземных уладанняў, за выключэннем Нубіі. Рамсес VI стаў апошнім царом, імя якога сустракаецца ў храме Хатхор у Серабіт эль-Хадзім на Сінайскім паўвостраве. Адзіны яго помнік, пакінуты ў Палесціне, гэта падножжа бронзавай статуі гэтага цара, выяўленае ў Мегіда, але, улічваючы эталонны характар стаўлення да бронзы ў старажытнасці, не варта ўспрымаць гэты помнік як сур’ёзны доказ егіпецкай прысутнасці ў Азіі.

Асноўнае будаўніцтва пры Рамсесе VI разгарнулася ў Фівах. У апошні раз у Новым царстве па загадзе цара трыўмфальнай сцэнай былі ўпрыгожана паверхня другога пілона храма Амона ў Карнаку і сцяна комплексу Медынет-Абу.

Як і Рамсес IV, Рамсес VI узурпаваў мноства помнікаў, створаных у папярэднімі кіраўнікамі і, перш за ўсё, у сваіх папярэднікаў Рамсеса IV і Рамсеса V, сціраючы іх імёны і ставячы замест іх сваё. Мабыць, да гэтага часу ўзурпацыя помнікаў больш старажытных цароў не толькі не забаранялася, але і стала сістэматычнай. У даліне Ніла, апроч Фіваў, помнікі Рамсеса VI нешматлікія, але затое і не ўзурпаваны ў папярэднікаў. Так, у Геліёпалі і Мемфісе знойдзены архітэктурныя фрагменты з яго імем; графіці цара засталіся на сценах храма Сеці I у Вадзі Мія, імёнамі Рамсеса VI заменены картушы Рамсеса IV на пілоне храма ў Арманце і блоку з Эль-Каба. Сляды будаўнічай дзейнасці цара захаваліся на месцы гіганцкага храма, закладзенага Рамсесам IV у Асасіфе. У Нубіі царскія графіці выяўлены ў Вадзі эс-Себуа; дзверы новага храма, пабудаванага Рамсесам VI, выяўлены ў Каср Ібрым: верагодна, гэта быў самы позні храм эпохі Новага царства ў гэтым рэгіёне. Надпісы ў грабніцы егіпецкага загадчыка каменяломнямі ва Уаўаце і храмавай маёмасцю ў Дэрэ Пенута паведамляюць нам пра даволі мірнае кіраванне Рамсеса ў Нубіі.

Галава муміі фараона Рамсеса VI

Ледзь не адзіным помнікам цара, які ён паспеў завяршыць, стала яго грабніца ў Даліне цароў (KV9, якая першапачаткова прызначаная для пахавання Рамсеса V). Цудоўная пахавальня была вядомая пад назвай «грабніца Мемнана» яшчэ рымлянам. У грабніцы, значна больш прасторнай і грандыёзнай, чым «дом вечнасці» Рамсеса IV, захаваўся раскошны дэкор. Гэта пахавальня была разрабавана раскрадальнікамі грабніц неўзабаве пасля яго пахавання. Апроч знікнення ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, некаторыя пашкоджанні атрымала таксама мумія фараона.

Турынскі папірус адводзіць Рамсесу VI 8 гадоў і 2 месяцы кіравання. Ад 8-га года кіравання гэтага фараона захаваўся выдрапаны надпіс, які змяшчаў таксама імя вярхоўнага жраца Амона, Рамсеснахта.

Вядомая галоўная жонка цара — Нубхесдеб.

Зноскі

  1. (7 гадоў) — паводле Э. Хорнунга
  2. (10 гадоў) — паводле Р. Паркера
  3. (8 гадоў) — паводле Р. Краўса
  4. (8 гадоў) — паводле Ю. фон Бекерата / Э. Ф. Вэнтэ
  5. (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2016.

Бібліяграфія

XX дынастыя (Рамесіды)
Папярэднік:
Рамсес V
фараон Егіпта
каля 1143 — 1135 да н.э.
Пераемнік:
Рамсес VII

Імя Рамсеса VI

Тып імя Іерагліфічнае напісанне Транслітарацыя — Беларускамоўная агаласоўка — Пераклад
«Хорава імя»
(як Хор)
G5
E1
D40
O29
D36
Y1
n&xt D40
Z2
S29S34M127M13
kȝ-nḫt-ˁȝ-nḫtw-sˁnḫ-tȝw.j
ка-нахт аа-нехету сеанх таўі —
«Магутны бык, з вялікімі перамогамі, які адрадзіў Дзве Краіны»
E1
D40
O29
D36
Ba15D40
X1 Z2ss
Ba15aS29S34N35
Aa1
N17
N17
ідэнтычна папярэдняму
E1
D40
O29
N35
M3
Aa1 X1
D40
kȝ-nḫt-ˁȝ-nḫt(w) — ка-нахт аа-нехет(у) —
«Магутны бык, Вялікі пераможца»
O29
D36
Y1
n&xt A24
X1 Z7
ˁȝ-nḫt(w) — аа-нехет(у) —
«Вялікі пераможца»
«Небці імя»
(як Гаспадар падвойнага вянка)
G16
F12S29Z7A24Aa1
Q3
Ba15N37
F23
Ba15aO4G1D46
D41
A24V28I9
N35
W24 Z7
I8
Z2
wsr-ḫpš hd-ḥfnw
усер-хепеш хед-хефену —
«Моцны ўдарам, які рассейвае натоўпы»
F12S29T16O4
D46
Y1
D40
I8
Z2
ідэнтычна папярэдняму
«Залатое імя»
(як Залаты Хор)
G8
F12S29M4 M4 M4 W19N17
V13
M22 M22
N35C
wsr-rnpwt-mj-Tȝṯnn
усер-рэнпут-мі-Татэнен —
«Які жыве вечна, як Татэнен»
F12S29D21
D40
G7M4M4M4Z2W19M17N16
Z1 N23
M22M22N35
N35
A40Z1G7
ідэнтычна папярэдняму
«Троннае імя»
(як цар Верхняга і Ніжняга Егіпта)
nswt&bity
N5
V30
C10M17Y5
N35
N36
nb-Mȝˁt-Rˁ mrj-Jmn
неб-маат-Ра меры-Амон —
«Уладар праўды Ра, любімы Амонам»
N5C10C12N36
V30
ідэнтычна папярэдняму
N5
V30
H6C12U6
ідэнтычна папярэдняму
N5C10C12U6M17M17V30
ідэнтычна папярэдняму
N5A41H6M17Y5
N35
N36
ідэнтычна папярэдняму
N5C12N36
V30
ідэнтычна папярэдняму
N5
N36
C12
V30
ідэнтычна папярэдняму
Ca1N5
V30
H6U6M17Y5
N35
Ca2
ідэнтычна папярэдняму
N5
V30
H6??3G7
ідэнтычна папярэдняму
N5C12GC178N36
V30
ідэнтычна папярэдняму
«Асабістае імя»
(як сын Ра)
G39N5

C59C12GF31R8 S38 O28
O34
O34
Rˁ-msj-sw Jmn-ḥr ḫpš.f nṯr-ḥqȝ-Jwnw
Ра-месі-су Амон-хер-хепешэф нетэр-хека-Іўну —
«Народжаны Ра, у Амоне сіла яго, бог і ўладар Геліёпаля»
C2C12F31O34
O34
R8S38O28
ідэнтычна папярэдняму
C2F31s
O34
O34
C12R8S38O28
ідэнтычна папярэдняму
C12N5F31S29S29R8S38O28
ідэнтычна папярэдняму
F31s
O34
O34
C2C12R8S38O28
ідэнтычна папярэдняму
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Фараоны дваццатай дынастыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1136 годзе да н.э.
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных