wd wp Пошук:

Рамсес II

Рамсес II Вялікі — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1289—1222 гадах да н.э., з XIX дынастыі. Сын Сеці I і царыцы Туі. Адзін з найвялікшых фараонаў Старажытнага Егіпта. Яму пераважна прысвойваўся ганаровы тытул А-нахту, гэта значыць «Пераможца». Помнікі і папірусы нярэдка называюць яго і народнай мянушкай Сесу.

Пры ім Егіпет дасягнуў значнай магутнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі Сеці І, аднавіў уладу Егіпта ў Палесціне. Ваяваў з хетамі (у выніку бітвы каля Кадэша спыніў далейшае прасоўванне хецкага войска), у 1278 да н.э. падпісаў з імі мірны дагавор, чым забяспечыў Егіпту на доўгі час стабільнасць.

Перанёс сваю рэзідэнцыю з Фіваў у паўночна-ўсходнюю Дэльту, пабудаваў «Пер-Рамсес[ru]» («Дом Рамсеса», цяпер рыбацкае паселішча Сан-эль-Хагор у Егіпце).

Вёў вялікае будаўніцтва: храмы ў Абідасе, Фівах, пячорныя храмы Абу-Сімбел, прыбудовы да храмаў у Карнаку, Луксоры і інш.

XIX дынастыя
Папярэднік:
Сеці I
фараон Егіпта
каля 1279 — 1212 да н. э.
Пераемнік:
Мернептах

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1213 годзе да н.э.
Катэгорыя·Фараоны дзевятнаццатай дынастыі
Катэгорыя·Фараоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Егіпце
Катэгорыя·Фараоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1303 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара