У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аменхатэп.
**Аменхатэп I** — [фараон](/Фараон "Фараон") [Старажытнага Егіпта](/Старажытны_Егіпет "Старажытны Егіпет"), які кіраваў прыблізна ў 1525—1504 гадах да н.э., з XVIII дынастыі. Сын фараона [Яхмаса I](/Яхмас_I "Яхмас I") і царыцы Яхмес-Нефертары. Прыйшоў да ўлады пасля смерці Яхмаса I у 1527 да н.э., непаўналетнім, таму рэгентам была абвешчана маці Аменхатэпа I Яхмес-Нефертары. Аменхатэпп працягнуў заваявальную палітыку свайго бацькі. Ён здзейсніў буйны паход у [Нубію](/Нубія "Нубія") з мэтай «пашырыць межы Егіпта». Нубійскае войска было знішчана, камандуючы ім правадыр узяты ў палон, а воіны захопленыя ці перабіты. Аменхатэп дасягнуў вобласці другога нільскага парога, пра што сведчыць надпіс ад 8-га года праўлення Аменхатэпа на скале каля вострава Уранарты.XVIII дынастыя Шэрым колерам вылучаныя прадстаўнікі XVII дынастыі.
XVIII дынастыя | ||
Папярэднік: Яхмас I |
фараон Егіпта каля 1525 — 1504 да н.э. |
Пераемнік: Тутмос I |