wd wp Пошук:

Амон

Анубіс
у іерогліфах
in
p
wE16
Амон і Амаўнэт

Амон (егіп. imn — «схаваны», «таемны») — старажытнаегіпецкае боства.

Этымалогія імя

Егіпцяне тлумачылі яго імя як «патаемны, нябачны», ён атаясамліваўся з нябачным подыхам паветра. Іншае тлумачэнне выводзіць яго імя ад лівійска-берберыйскага слова «аман» (вада), верагодна таму Амон як старажытны бог тварэння ўшаноўваўся ў выяве гусака.

Эвалюцыя культу

Амон у перыяд Старажытнага і Сярэдняга царстваў

Ужо ў «Тэкстах пірамід» Амон разам са сваёй жонкай Амаўнэт узгадваецца як старажытны бог — прабог. Але толькі з часоў XI дынастыі яго пачынаюць лічыць богам Фіваў. Першапачаткова быў блізкі да бога вайны Монту, які пры фараонах XI дынастыі Сярэдняга царства (каля ХХІ ст. да н.э.) лічыўася адным з галоўных бостваў фіванскага пантэону. Калі ўзвышаецца XII дынастыя (ХХ-XVIII ст. да н.э.), Амона амоесамліваюць з Монту (Амон-Ра-Монту) і хутка выцясняе яго культ. У перыяд Сярэдняга царства з Амонам атоесамліваецца таксама бог урадлівасці Мін.

Узвышэнне Амона

Статуэтка Амона-Ра, III Пераходны перыяд

У перыяд фіванскай XVIII дынастыі Новага царства (XVI—XIV стст да н.э.) галоўны фіванскі бог Амон робіцца богам усяго Егіпта, яго культ ператвараецца ў дзяржаўны. Ён атоесамліваецца з богам сонца Ра (Амон-Ра), ушаноўваецца як «цар усіх багоў» (грэч. Амон-Ра-Сонтэр, егіп. Амон-Ра-несут-нечер), лічыцца богам — стваральнікам усяго існага, узначальвае геліопальскую энеаду і гермопальскую агдааду багоў. Гімны Амону таго перыяду сцвярджаюць: «Выйшлі людзі з вачэй яго, сталі багі з вуснаў яго», «ты адзін валодаеш мноствам рук, ты распасціраеш іх да тых, хто любіць цябе», указваюць, што ён «уладар свету, ён валодае ўсёй зямлёй, у яго руках спісы угоддзяў і вяроўка дзеля абмеру палёў». Нарэшце, Амона лічылі богам, «які застаецца ва ўсіх рэчах», як і «ба» (душа) ва ўсіх з’явах. У Амоне нябачна існуюць усе багі, людзі, прадметы. З Амонам атоесамліваюцца Хапі (Амон-Хапі), Гор (Амон-Ра-Гарахуці), Птах, Себек, Нун, Херпі, Хнум і іншыя. У Фівах знаходзіўся буйнейшы ва ўсім Егіпце храм Амона — Карнакскі. У дзень «Прыгожага свята даліны», прысвечанага Амону, із храма выносілі статую. Боства, якое яна ўвасабляла, вымаўляла ў гэты дзень сваю волю, вырашала спрэчныя справы.

Захоп Егіпта нубійцамі, а потым лівійцамі (XXV Кушыцкая і XXII Лівійская дынастыі), падпарадкаванне Егіпта асірыйцам (671—663 гг. да н.э.) і персам (525—332 гг. да н. э.) не разбурылі культ Амона, але цэнтр яго культу быў перанесены жрацамі ў горад Таніс, старажытную сталіцу Егіпта ў дэльце Нілу.

Амон і фараон Егіпта

Паводле запісаў на сценах храма царыцы Хатшэпсут, афіцыйна абвяшчалася, што кожны фараон народжваецца ад шлюбу царыцы-маці і бога Амона, які наведвае яе ў выглядзе мужа. Фараоны (у тым ліку Рамзэс II) абвяшчаюцца ад імя Амона, богу кожны раз прыпісваюцца словы: «Гэта сапраўдны сын плоці маёй, абаронца на пасадзе маім, уладар Егіпта». Амон прыносіць перамогі войску фараона. Прыводзіцца тэкст, які ўяўляе сабой зварот Амона да фараона-заваёўніка Тутмаса III: «Я даю табе моц і перамогі над усімі чужынскімі краінамі… Я зрыньваю тваіх ворагаў пад твае сандалі». Таксама Амон нібыта зрыньвае да ног Аменхатэпа III (1388—1351 гг. да н. э.) усе краі свету, які ў міласці сваёй адорвае іх «подыхам жыцця». Амон і фараон Егіпта — адзінае цэлае, уладары свету, яго руплівыя кіраўнікі. У аснове мыслення егіпцян ляжала ўзаемасувязь боскай і фараонскай улады: Амон забяспечваў існаванне цара, цар ахоўваў цыклічнасць бясконцага быцця бога.

«Везір для бедных»

Аднак Амон быў не толькі абаронцам фараона, але і апекуном усіх простага народу. Яго называлі «вязір для бедных», малітвы змяшчалі тэкст: «Вялікія заклікаюць да цябе, маленькія шукаюць цябе», “«Амон, звярні вуха твае таму, хто бедны ў судзе… Амон можа быць вязірам, каб вызваліць бедняка». Такому «Амону, які слухае выпрашальнага» ўзводзіліся шматлікія стэлы, часта ўпрыгожаныя выявамі вушэй бога, якія «ўслухваюцца ў малітвы нешчаслівага, адгукаюцца на заклік нешчаслівага, даюць подых жыцця нешчасліваму».

Жрэцтва і храмы

Амон на Карнакскім рэльефе (XV ст. да н.э.)

Храмы Амона знаходзіліся ў Герф Хусэйне, Салебе, Дэры, Каве, Саі, Гемпаатоне, Абу-Сімбеле, а таксма ў нібійскіх гарадах і сяленнях, такіх як Напата, Пнубс і інш у Вадзі Мія (Усходняя Пустыня), Пер-Рамсэсе і. нарэшце, у Танісе. У апошнім горадзе, у агароджы храма Амона экспедыцыя П. Мантэ знайшла ў 1938 г. магільні цароў XXI дынастыі, чыі скарбы маглі параўнацца толькі з багаццямі магільні Тутанхамона.

Вярхоўны жрэц харама Амона ў Карнаке насіў тытул хем нечэр тэпі эн Амон, альбо «першы раб бога Амона», ён меў шмат служак і зямлі. У час III Пераходнага перыяду кіраванне храмам было ўскладзена на вярхоўную жрыцу, «супругу бога», якая давала аброк бясшлюбнасці і выбірала сабе пераемніцу з ліку дочак кіруючага фараона. Апошняя вядомая «жонка бога», Анхнеснеферыба II узначальвала культ Амона да заходу Егіпта персамі ў 525 г. да н.э.

У перыяд Новага царства вялікі ўплыў меў аракул Амона Карнакскага, з дапамогай якога вырашаліся галоўныя дзяржаўныя справы, а таксама абіраліся кандыдаты на пасаду вярхоўнага жраца Амона. Ва оазісе Сіва жыў іншы не меней уплывовы аракул, які абвясціў Аляксандра Македонскага сынам бога Амона.

Амон за межамі Егіпта

Культ Амона распаўсюдзіўся таксама на Лівію і Нубію (царства Куш), дзе таксама набыў дзяржаўны характар. Галоўны храм нубійскага Амона знаходзіўся ў Напаце. У гэтым храме аракулы абіралі цара, які пасля каранацыі наведваў свяцілішчы Амона ў Гемпатоне і Пнубсе, дзе падцвярджалася яго абранне.

Выявы бога

Часцей за ўсё Амона малявалі ў выглядзе чалавека ў кароне, с двума высокімі пер’ямі і сонечным дыскам, часам — з галавой барана з закручанымі рогамі — апошні лічыўся яго свяўчэннай жывёлай. Таксама яго малявалі ў выглядзе змяі, прычым у гэтым выпадку яго называлі Кематэф («той, які завяршае свой час»).

Элінізацыя культу

Зеўс-Амон. Рогі на галаве боства ўказваюць на захаваную сувязь з культам барана, які з’яўляўся сакральнай жывёлай бога Амона

У Эліністычны перыяд, калі Егіпет узначальвала грэчаская дынастыя Пталемеяў, а антычныя культура распаўсюджвалася на многія раёна Міжземнамор’я, культ Амона зліўся з культам Зеўса, утварыўшы боства Зеўс-Амон. Ён стаў галоўным боствам афрыканскай Кірэны, яго культы назіраліся таксама ў Грэцыі.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Ζεύς // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1479–1482.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэлігія Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта