wd wp Пошук:

Кацярына Віктараўна Андрэйчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андрэйчык.

Кацярына Віктараўна Андрэйчык (нар. 24 лістапада 1987, г. Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, краязнавец, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Наваполацку ў 1987 годзе. Скончыла ў 2010 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2012 годзе там жа пад навуковым кіраўніцтвам Уладзіміра Лобача абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» на тэму «Традыцыйная каляндарная абрадавасць беларусаў канца ХІХ — пачатку ХХІ стагоддзяў: сацыякультурны і выхаваўча-педагагічны аспект». У 2012 годзе паступіла ў аспірантуру кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

У 2009 годзе прайшла прафесійную атэстацыю экскурсавода ў Нацыянальным агентстве па турызме Рэспублікі Беларусь, з таго часу з’яўляецца экскурсаводам, спецыялізуючысь у асноўным на Полацку, Браславе і Паўночнай Беларусі. Неаднаразова праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Полацкім дзяржаўным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава і інш.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 8 снежня 2020 года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова пад навуковым кіраўніцтвам Дзяніса Дука. Тэма дысертацыі: «Дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь па ахове матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей (1991—2006 гг.)».

З 2010 па 2021 гады з’яўлялася выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, працуючы пераважна са студэнтамі спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»: у розны час была выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, выкладчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, выкладчыкам кафедры фізічнай культуры, спорту і турызму, выкладчыкам кафедры турызму і гасціннасці. З 2011 года таксама выкладала на курсах экскурсаводаў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2014 па 2021 гады з’яўлялася старшым выкладчыкам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 2021 года займае пасаду начальніка аддзела навукі Дзяржаўнай установы «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“».

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем праблем абыходжання з гісторыка-культурнай спадчынай у гістарычнай рэтраспектыве ХХ-ХХІ стагоддзяў, праблем айчыннай гісторыі дзяржавы і права найноўшага часу, даследаваннем пытанняў гісторыі, тэорыі і практыкі турызму і экскурсій, пытаннямі лакальнай гісторыі і гістарычнага краязнаўства Беларускага Паазер’я, вывучэннем палітыкі памяці і гісторыі дзейнасці дзяржаўных органаў у сферы аховы, аднаўлення і выкарыстання матэрыяльнай нерухомай спадчыны, мемарыялізацыі гістарычных падзей і мясцін і інш.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе