wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Лобач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лобач. Уладзімір Аляксандравіч Лобач (нар. 1972, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст, доктар гістарычных навук.

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», пасля чаго стаў працаваць у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа абараніў кандыдацкую дысертацыю «Уяўленнi аб прасторы i часе ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў (па этнаграфiчных i фальклорных матэрыялах XIX — пачатку XX ст.)» па спецыяльнасці «Этналогія, этнаграфія і антрапалогія».

З 2003 года — дацэнт кафедры гісторыі і сацыялогіі, з 2005 — дацэнт кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, з 2015 года — дацэнт кафедры гісторыі і турызму, з 2019 года - прафесар кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2008 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

У 2009 годзе прызнаны лепшым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і атрымаў спецыяльны прыз «Крыніца ведаў».

21 снежня 2017 года абараніў дысертацыю «Міфасемантыка традыцыйнага культурнага ландшафту беларусаў канца XIX — пачатку XXI ст.» на суісканне вучнай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Этналогія, этнаграфія і антрапалогія» у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

8 красавіка 2021 года толькі што прызначаны на пасаду рэктара ПДУ Алег Раманаў звольніў Уладзіміра Лобача з пасады прафесара кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта ПДУ па палітычных матывах, што стала своеасаблівай помстай кіраўніцтва ўніверсітэта і дзяржаўных органаў за актыўную палітычную пазіцыю навукоўца і непрыхаваную падтрымку ім нацыянальна-дэмакратычнага руху ў краіне.

У цяперані час праводзіць даследаванні ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук у Варшаве.

Навуковыя інтарэсы

Асноўныя даследаванні прысвечаны пытанням этнасеміётыкі, міфалогіі прасторы, традыцыйнага культурнага ландшафту, сакральнай геаграфіі, народнай медыцыны беларусаў, этнастэрэатыпам.

Даследуе традыцыйны культурны ландшафт беларусаў, іх міфапаэтычную карціну свету на розных таксанамічных узроўнях. На беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле даследуе сімвалічны статус і рытуальныя функцыі як прыродных, так і антрапагенных элементаў культурнага ландшафту. Займаецца тэарэтычнай распрацоўкай сімвалічнай трансгранічнасці, даследуе сімвалічныя прынцыпы аб’ектывацыі гісторыі з дапамогай элементаў культурнага ландшафту, уласцівыя беларускай этнакультурнай традыцыі.

З 1995 года ўзначальвае палявыя этнаграфічныя экспедыцыі ПДУ па тэрыторыі Паўночнай Беларусі.

Бібліяграфія

З’яўляецца аўтарам некалькіх сотняў навуковых, навукова-метадычных і краязнаўчых публікацый, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.

Кнігі

Некаторыя артыкулы

Зноскі

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ