wd wp Пошук:

Кастанай

Кастана́й (каз.: Қостанай, руск.: Костанай, Кустанай) — горад у Казахстане, на рацэ Табол, абласны цэнтр Кастанайскай вобласці. Да 1997 года меў назву Кустанай. Насельніцтва горада складае 210 тысяч чалавек.

Гісторыя

Горад Кастанай утвораны ў 1879 годзе. На пачатку XX стагоддзя горад быў буйным гандлёвым цэнтрам і быў адным з важлівых звеньяў шляху, што звязвае Азію з Расіяй. Адзін з англійскіх вандроўнікаў, якія прыяжджалі сюды на початку 20 стагоддзя, назваў яго ў сваім дзённіку «другім Чыкага». У той час Кастанай быў вялікім кірмашом, дзвюхпавярховыя драўляныя будынкі, у паветры стаяў пыл, і вуліцы былі пакрытыя пяском. Нягледзячы на гэта, швейцарскі грамадзянін Ларэц (Lorez) пабудаваў найбольшы ў рэгіёне Паўднёвага Урала і на тэрыторыі сённяшняга Казахстана завод па вырабніцтву піва, якое разлівалася ў спецыяльныя фірменныя пляшкі, што тады было рэдкасцю. У 1950-ыя гады насельніцтва горада і вобласці паметна ўзрасло ў сувязі з асваеннем цаліны. З пасляваеннага часу дацяпер на тэрыторыі Кастанайскай вобласці збіраюць вялікія ўраджаі збожжавых культур. На ўсходнім уедзе ў горад, з боку ракі Табол устанавілі напіс з пяціметровымі лічбамі: «385 тыс. тон зерна», дзе лічба тон абнаўлялася штотыдзень.

Эканоміка

У горадзе дзейнічае Кустанайазбест — адзін з найбольших светавых вырабнікоў хрызаціл-азбесту ў свеце[1].

Транспарт

Міжнародны аэрапорт, з якого здзяйсняюцца авіарэйсы па Казахстане, у Расію, Беларусь, Германію і іншыя краіны.

Чыгуначны вакзал. За 120 км ад горада размешчаны вялікі чыгуначны вузел — станцыя Табол.

ВНУ горада

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Кустанайскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Байтурсынава Архівавана 18 красавіка 2007.
  3. Кустанайскі сацыяльна-тэхнічны ўніверсітэт Архівавана 14 лістапада 2021.
  4. Кустанайскі інжынерна-эканамічны ўніверсітэт імя М. Дулатава Архівавана 10 мая 2021.
  5. Кустанайскі каледж аўтамабільнага транспарту Архівавана 29 снежня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы аб населеных пунктах Казахстана без указання кода КАТА
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Кастанайскай вобласці
Катэгорыя·Кастанай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара