wd wp Пошук:

Карл Людвіг Вільдэнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільдэнаў. Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 17651812) — нямецкі батанік.

Біяграфія

Лічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу.

Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін.

Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў.

Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін.

Навуковы шлях

Вывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне.

З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне.

C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне.

Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810).

Названы ў гонар Вільдэнава

У 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae.

З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia.

Друкарскія працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Carl Ludwig Willdenow // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1765 годзе