wd wp Пошук:

Геаграфія раслін

Раздзел батанікі

Геаграфія раслін


Аб'екты даследавання

Расліны · Водарасці
Грыбы і інш…

Раздзелы батанікі

Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка

Знакамітыя батанікі

Тэафраст
Жазеф Пітон дэ Турнефор
Карл Ліней
Адольф Генрых Густаў Энглер
Армен Лявонавіч Тахтаджан
іншыя…

Гісторыя

Гісторыя батанікі
Знакамітыя кнігі па батаніцы
Батанічная ілюстрацыя

Геаграфія раслін, фітагеаграфія — раздзел батанікі і фізічнай геаграфіі, які вывучае геаграфічнае распаўсюджванне раслін. Асноўныя аб’екты геаграфіі раслін: арэалы відаў і больш буйных сістэматычных адзінак, а таксама флоры - сукупнасці відаў раслін, якія насяляюць тую ці іншую тэрыторыю. Галіной геаграфіі раслін, якая вывучае арэалы, з’яўляецца фітахаралогія. Флору вывучае фларыстычная геаграфія раслін. Залежнасць распаўсюджвання раслін ад умоў навакольнага асяроддзя — прадмет даследавання экалагічнай геаграфіі раслін. Аднак вылучэнне яе ў асобную галіну ўмоўнае, бо вывучэнне арэалаў і флоры непазбежна ўключае разгляд экалагічных пытанняў. Пры шырокай трактоўцы геаграфіі раслін да галіны кампетэнцыі экалагічнай геаграфіі раслін адносяць таксама раслінныя супольнасці і іх размеркаванне па паверхні Зямлі, якія цяпер служаць прадметам самастойнай батанічнай дысцыпліны — геабатанікі. Вылучаюць гістарычную, або генетычную геаграфію раслін, прадмет якой - гісторыя развіцця флоры зямнога шара, рассялення раслін і інш. у сувязі з агульным эвалюцыйным развіццём расліннага свету і гісторыяй Зямлі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раздзелы батанікі
Катэгорыя·Геаграфія раслін