wd wp Пошук:

Берлінскі батанічны сад

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гіганцкі бамбук у Вялікім павільёне
Кактусавы павільён
Павільён «Вікторыя»
Італьянскі сад з трапічнай аранжарэяй

Берлінскі батанічны сад (ням.: Botanischer Garten und Botanisches Museum Berlin-Dahlem) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых батанічных садоў Германіі і свету.

Сад размешчаны ў наваколлі Далема берлінскай адміністрацыйнай акругі Штэгліц-Цэлендорф. Ён быў пабудаваны паміж 1897 і 1910 годамі, пад кіраўніцтвам вядомага батаніка Адольфа Энглера, з тым намерам, каб прадставіць экзатычныя расліны з нямецкіх калоній. Пасля смерці Энглера згодна з яго воляй ен быў пахаваны ў створаным ім садзе.

Гісторыя

Берлінскі Батанічны сад мае гісторыю больш чым 300 гадоў. Папярэднік сада быў створаны ў пачатку 17 стагоддзя, і спачатку знаходзіўся ў садах замка Берліна. У 1679 Вялікі курфюрст даў указанне, каб адкрыць сельскагаспадарчы сад, які быў закладзены ў Шонебергу, вёсцы недалёка ад Берліна (цяпер адзін з яго раёнаў), на месцы цяперашняга парка ням.: Heinrich-von-Kleist.[2] Карл Людвіг Вілдэноф дамогся, каб сад быў аддадзены ў 1809 годзе Берлінскаму ўніверсітэту, пасля чаго сад развіўся да сусветнавядомага ды прызнанага «Батанічнага сада» з навуковым характарам працы.

Склад сада

Батанічны сад з’яўляецца часткай Свабоднага ўніверсітэта Берліна. Батанічны музей (ням.: Botanisches Museum) з вялікім гербарыям (ням.: Herbarium Berolinense) і буйная навуковая бібліятэка таксама з’яўляюцца часткай сада.

Батанічны сад уключае ў сябе плошчу ў 43 гектара.[3] У садзе вырошчваецца каля 22.000 розных відаў раслін. Комплекс складаецца з некалькіх будынкаў і аранжарэй, такіх як Кактусавы павільён і павільён Вікторыя (у якім знаходзяцца калекцыя архідэй, казуркаядных раслін і гіганцкая вадзяная белая лілея Victoria-Seerosen). Агульная плошча ўсіх аранжарэй складае 6000 м². Тыя часткі сада, якія знаходзяцца пад адкрытым небам, сартуюцца па геаграфічнаму паходжанню і маюць агульную плошчу 13 га. Дэндрарый саду складае 14 гектараў.

Найбольш вядомая частка саду — Вялікі павільён (ням.: Das Große Tropenhaus), найбуйнейшая аранжарэя ў свеце. Будынак сталёвай канструкцыі пакрыты шклом, дасягае 25 метраў у вышыню, займае плошчу 30 на 60 метраў. Тэмпература ўсярэдзіне збудавання падтрымліваецца на ўзроўні 30 °C пры высокай вільготнасці паветра. Сярод шматлікіх трапічных раслін, у павільёне расце гіганцкі бамбук.

Час працы

Батанічны сад працуе штодзенна, акрамя 24 снежня. Аранжарэі, касы і ўваход у парк зачыняюцца за 30 хвілін да заканчэння працы.

Месяц
Адкрыцце
Закрыцце
Заўвагі
1 Студзень 9.00 16.00
2 Люты 9.00 17.00
3 Сакавік 9.00 18.00 31 сакавіка 2012 сад будзе адчынены з 8.00
4 Красавік 9.00 20.00 З 28 красавіка па 30 красавіка 2012 года сад будзе зачыняцца 21.00
5 Май 9.00 21.00
6 Чэрвень 9.00 21.00
7 Ліпень 9.00 21.00
8 Жнівень 9.00 20.00
9 Верасень 9.00 19.00 1 і 2 верасня 2012 сад адчыняецца ў 8.00
10 Кастрычнік 9.00 18.00
11 Лістапад 9.00 16.00
12 Снежань 9.00 16.00

Батанічны музей працуе штодзенна з 10.00 да 18.00, акрамя 24 снежня.

Бібліятэка працуе з панядзелка па патніцу з 9.00 да 18.00 (у час летніх вакацый час працы скарачаецца).

Транспарт

Батанічны сад знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй часцы Берліна. Грамадскім транспартам можна дабрацца:

Кошт уваходу

Уваходны квіток на дзень:

Абанемент на год:

Уваход толькі ў Батанічны Музей:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.
  2. http://www.bgbm.org/bgbm/pr/kurzinfo/briefing/garten.htm Архівавана 28 чэрвеня 2010. англ.: Афіцыйны сайт Батанічнага сада
  3. http://www.bgbm.org/BGBM/garden/default.htm ням.: Афіцыйны сайт Батанічнага сада
  4. http://archive.travel.ru/germany/map/metro_berlin.html Схема Берлінскага метрапалітэна
  5. http://www.bgbm.org/BGBM/pr/about/FEES.HTM Архівавана 1 кастрычніка 2011. англ.: Кошт уваходу на афіцыйным сайце

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Картка на Геакары: запоўніць: Назва
Катэгорыя·Берлін
Катэгорыя·Батанічныя сады Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных