wd wp Пошук:

Тэрпеноіды

Тэрпеноіды — кіслародзмяшчальныя арганічныя злучэнні (як правіла, прыроднага паходжання), вугляродны шкілет якіх утвораны з ізапрэнавых звёнаў. Тэрпеноіды з’яўляюцца вытворнымі тэрпенаў(руск.) бел., у некаторых выпадках іх вугляродны шкілет можа ўтварыцца з поліізапрэнавых структур шляхам перамяшчэння або страты вугляроднага фрагмента, звычайна метыльнай групы[1].

Асаблівасці будовы малекул тэрпеноідаў прыводзяць да прыкметнага іх адрознення ад іншых арганічных злучэнняў падвышанай лабільнасцю(руск.) бел., схільнасцю да ізамерацыі, цыклізации і полімерызацыі. Ізамерызацыя(руск.) бел. і трансфармацыя нярэдка праходзіць у мяккіх умовах, пад дзеяннем святла, кіслароду паветра, пароў вады і т. п. З-за лёгкай перагрупоўкі вугляроднага шкілета тэрпеноідаў рускі навуковец Я. Вагнер(руск.) бел. назваў іх «хімічнымі хамелеонамі».

Тэрпеноіды з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абменных працэсаў, якія праходзяць у раслінах. Некаторыя тэрпеноіды рэгулююць актыўнасць генаў раслін, удзельнічаюць у фотахімічных рэакцыях. Вугляродныя ланцугі шэрагу тэрпеноідаў з’яўляюцца ключавымі прамежкавымі прадуктамі ў біясінтэзе стэроідных гармонаў, халестэрыну, ферментаў, вітамінаў Д, Е, К, жоўцевых кіслот.

Раслінныя тэрпеноіды маюць шырокі спектр біялагічнага дзеяння і таму ўяўляюць цікавасць для пошуку новых лекавых прэпаратаў.

Зноскі

  1. terpenoids // IUPAC Gold Book
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тэрпены і тэрпеноіды