wd wp Пошук:

Капытнік

Не блытаць з грыбам Капытнік, або Свінуха Капытнік[3], або Кала[4] (Cálla) — род шматгадовых ценевынослівых водна-балотных або прыбярэжных травяністых раслін сямейства Ароідныя, або Ароннікавыя (Araceae). Род з’яўляецца адзіным прадстаўніком падсямейства Calloideae і ўключае толькі адзін від — капытнік балотны (Calla palustris).

Назва

Народныя назвы капытніка балотнага ўключаюць такія, як заяччы бабоўнік, какочнік[5], петушкі, пеўнікі[3], бобак, вахка, шалей[6], бабоўнік, гуска, жытніца, пятушкі[3][6][7], белакапытнік, какошнік[5], капялюшнік[6], мядзвежыя лапкі[6].

Апісанне

Расліна з кароткім узыходным сцяблом вышынёю да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырвоныя сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі.

Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.

Пашырэнне

Арэал — ад умераных да трапічных абласцей Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорнаальховых лясах.

Лекавая, дэкаратыўная і акварыумная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Капытнік, Кала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.30
  5. 1 2 Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. 1 2 3 4 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Ароннікавыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны балот
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара