wd wp Пошук:

Капліца-пахавальня Нонхартаў

Капліца-пахавальня Нонхартаў — капліца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі, каля дарогі.

Гісторыя

Пабудавана ў 1633 г. з цэглы як кальвінскі збор па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазней Шротэраў і іншых уладальнікаў Гайцюнішак кальвінскай веры (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн - Сакены)[3].

Царква доўгі час мела асобнага пастара, ці казначэя. У XIX ст. была філіялам (“прычэтнай” царквой) Віленскай лютэранскай парафіі[3].

Архітэктура

Прамавугольны ў плане будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб’ём быў накрыты вальмавым дахам. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад не меў шчыта, а над уваходам узвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц алтарнай апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр’еры асноўны аб’ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца зруйнавана ў часы, калі ў доме-крэпасці знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў[3].

Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен.

Галерэя

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  2. Шаблон:Крыніцы/Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча (2001)
  3. 1 2 3 4 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Воранаўскага раёна
Катэгорыя·Нонхарты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1633 годзе
Катэгорыя·Гайцюнішкі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Зборы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных