wd wp Пошук:

Капашвар

Панарама Капашвара

Ка́пашвар (венг.: Kaposvár, ням.: Kopisch, Ruppertsberg, Ruppertsburg, турэцк.: Kapoşvar) — горад у Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Шомадзь. Горад стаіць на рацэ Капаш. Насельніцтва 64 872[1] чал. (2014).

Геаграфія і транспарт

Капашвар размешчаны ў Паўднёва-Задунайскім краі прыкладна за 190 кіламетраў на паўднёвы захад ад Будапешта і за 50 кіламетраў на поўдзень ад возера Балатан. Праз горад праходзіць чыгунка Будапешт — Заграб. Час у дарозе на цягніку да Будапешта — каля 3 гадзін. Аўтадарогі вядуць з горада ў Сігетвар, Печ і Надзьканіжу.

Гісторыя

Горад упершыню ўзгаданы ў дакуменце 1009 года аб заснаванні Печскага біскупства. У XV стагоддзі тут была пабудавана крэпасць. У 1555 годзе Капашвар перайшоў пад уладу туркаў, якія кіравалі горадам да 1686 года. У 1702 годзе па загадзе імператара Леапольда I крапасныя сцены былі разбураны. У 1749 годзе Капашвар стаў цэнтрам камітата.

У XIX стагоддзі праз яго прайшла чыгунка Будапешт — Заграб, што спрыяла росту і развіццю горада. У сярэдзіне XX стагоддзя ў склад горада было ўключана некалькі навакольных вёсак.

У Капашвары нарадзіліся два венгерскія палітыкі, якія прынялі актыўны ўдзел у паўстанні 1956 года — Імрэ Надзь і Бела Кірай.

Славутасці

Спорт

У горадзе базуецца футбольны клуб «Ракацы», які выступае ў наймацнейшым венгерскім дывізіёне. У 2007 годзе клуб заняў 7-е месца ў першынстве. Таксама ў горадзе існуе адзін з наймацнейшых у Венгрыі баскетбольных клубаў. Капашвар лічыцца цэнтрам венгерскага коннага спорту, штогод у сакавіку тут праводзяцца скачкі, а ў кастрычніку — этап Кубка свету па аб’езджванні.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Штогадовае выданне «Адміністрацыйная Венгрыя», Цэнтральнае Статыстычнае Бюро, 2014.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Капашвар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Венгрыі